Дакота (сьпявачка)
сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маргарыта Герасімовіч (псэўданім: Дакота; нарадзілася 9 сакавіка 1990, Менск) — беларуская сьпявачка.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла музычную школу, сьпявала ў хоры «Тоніка» Уладзімера Кандука, займалася ў студыі эстраднага вакалу «Фортэ», пасьля «Фабрыкі Зорак-7» вырашыла паступаць у УДІК на рэжысэрскі факультэт.
Зь пяці гадоў займаецца музыкай[1], у дзесяць запісала першае дэма.
За апошнія паўгады Маргарыта атрымала прызавыя месцы ў трох беларускіх конкурсах па вакале, выконваючы ўласныя песьні і самастойна здымаючы для выступаў відэа-кліпы.
Акрамя вакалу і музыкі Маргарыта захапляецца фатаграфіяй і рэжысурай відэа.
З 2012 году салістка групы Monroe.
Эўрафэст
Сьпявачка ў апошні дзень, 25 лістапада, падала заяўку на беларускі адбор да «Эўрабачаньня-2009». А засьпяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў паэт Глеб Лабадзенка[2]. Дакота ледзь не адзіная выканаўца, якая хацела б засьпяваць на «Эўрабачаньні» па-беларуску. Як паведаміла прадусэр «Эўрафэста» Анастасія Ціхановіч, сярод заявак пераважаюць песьні па-расейску і па-ангельску[3].
З асноўных канкурэнтаў Дакоты выступяць Пётар Ялфімаў, Гюнеш, гурт Litesound, Вольга Плотнікава, Аляксандар Патліс і іншыя. Але канкурэнты беларускую мову не выкарысталі.
Remove ads
Псэўданім
Выступае Маргарыта пад псэўданімам «Дакота», у перакладзе з партугальскага слэнгу азначае «шматгранная, незвычайная».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads