Далас Старз
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.
Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».
У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.
Remove ads
Гісторыя
Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.
Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[2]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[3]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[4]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[3].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads