Ванкувэр Кэнакс

канадзкі хакейны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Ванкувэр Кэнакс
Remove ads

Ванкувэр Кэнакс (па-ангельску: Vancouver Canucks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ванкувэр, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада. «Кэнакс» далучыўся да НХЛ у 1970 годзе пры пашырэньні лігі поруч з «Бафала Сэйбрз». У сваёй гісторыі клюб тройчы дасягаў фіналу Кубка Стэнлі, кожны раз зьведаючы паразы ад «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у 1982 годзе, «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1994 годзе і «Бостан Бруінз» у 2011 годзе. Клюб выцягнуў з абарачэньня шэсьць нумароў у пашану да сваіх зорных гульцоў: Павал Бурэ (10), Стэн Сьміл (12), Трэвар Ліндэн (16), Маркус Нэсьлюнд (19), Даніель Сэдын (22) і Гэнрык Сэдын (33). Усе з памянёных хакеістаў, акрамя Бурэ і Даніеля Сэдына, выконвалі абавязкі капітана каманды. Усе, акрамя Нэсьлюнда, былі ўдзельнікамі фіналу Кубка Стэнлі, абараняючы колеры Ванкувэра.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Першай ванкувэрскай прафэсійнай камандай па хакеі была «Ванкувэр Мільянэрз», якая паўстала дзякуючы высілкам Фрэнкам і Лэстэрам Патрыкамі. Створаныя ў 1911 годзе, «мільянэры» спаборнічалі ў розыгрышах навастворанай Ціхаакіянскай хакейнай асацыяцыі. Клюб свае хатнія матчы ладзіў у будынаку Дэнман-Арэны, якая ў той час была вядомая дзякуючы найбуйнейшай у сьвеце штучнай лядовай коўзанкі[2]. Арэна пазьней была зьнішчаная ў пажары ў 1936 годзе.

З 1926 па 1970 гады ў Ванкувэры базаваліся толькі клюбы зь мінорных лігаў. З намерам прыцягнуць франшызу НХЛ, горад пачаў будаўніцтва новай сучаснай арэны Пасыфік-Калізэю ў 1966 годзе. Арэна была адкрытая ў студзені 1968 году[3]. Каб папоўніць склад «Кэнакс» перад сваім уступным сэзоне ўзяў удзел у драфце пашырэньня. Лятэрэя была зладжаная 9 чэрвеня 1970 году, зь ейнымі вынікамі было вызначына, што «Бафала Сэйбрз» мае першы выбар у драфце, а «Кэнакс», адпаведна, меў абіраць гульцом другім. Першым гульцом каманды стаў абаронца Гэры Доак. Сярод іншых гульцоў, абраных ванкувэрскім клюбам, быў цэнтральны нападнік Арланд Куртэнбах, які быў першым капітанам «Кэнакс»[4]. Таксама на драфце быў абраны абаронца Пэт Кўін, які пазьней працаваў генэральным дырэктарам і трэнэрам каманды ў 1990-х. 9 кастрычніка 1970 году каманда згуляла сваю першую гульню «Лос-Анджэлес Кінгс», які яна прагуляла зь лікам 3:1. Першую шайбу закінуў абаронца Бары Ўілкінз[5]. Праз два дні дружына здабыла і першую перамогу, выгуляўшы зь лікам 5:3 «Таронта Мэйпл Ліфс».

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads