Дамініка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даміні́ка (па-ангельску: Commonwealth of Dominica) – краіна ў Карыбскім моры, на высьпе з такой жа назвай, знаходзіцца ў групе Малых Антыльскіх астравоў.
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Выспа Дамініка, заселеная індзейцамі, была адкрытая 3 лістапада 1493 году Хрыстафорам Калюмбам. З 1632 году яна была калянізаваная французамі, але ў 1763 годзе перайшла да Вялікабрытаніі. З 1871 да 1940 году выспа была часткай калёніі Брытанскія Падветраныя выспы. З 1958 да 1962 году належала Фэдэрацыі Заходняй Індыі. Краіна атрымала незалежнасьць у гадавіну адкрыцьця яе Калюмбам, 3 лістапада 1978 году.
Remove ads
Палітыка
Дамініка — гэта рэспубліка. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1978 годзе, пасьля атрыманьня незалежнасьці. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 30 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і ўраду. Прэм’ер-міністар выбіраецца сярод дэпутатаў парлямэнта.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Дамініка мае вульканічнае паходжаньне. Амаль уся паверхня выспы занятая гарамі, самай высокай зь якіх зьяўляецца Морнэ Дыяблацін (1447 м). Клімат субэкватарыяльны, вільготны, часта знаходзіцца пад узьдзеяньнем трапічных цыклёнаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра на працягу году вагаецца ад 19 °C да 32 °C, гадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм. Расьліннасьць краіны — пераважна вільготныя экватарыяльныя лясы. Краіна мае густую рачную сетку ў выглядзе шматлікіх горных рэкаў і струменяў. Жывёльны сьвет Дамінікі прадстаўлены шматлікімі відамі птушак і зьвяроў.
Адміністрацыйны падзел

Дамініка дзеліцца на 10 акругаў, назва кожнай зь якіх паходзіць ад імя сьвятых:
- акруга сьвятога Андрэя (Saint Andrew Parish)
- акруга сьвятога Давіда (Saint David Parish)
- акруга сьвятога Георгія (Saint George Parish)
- акруга сьвятога Яна (Saint John Parish)
- акруга сьвятога Ёсіфа (Saint Joseph Parish)
- акруга сьвятога Лукі (Saint Luke Parish)
- акруга сьвятога Марка (Saint Mark Parish)
- акруга сьвятога Патрыка (Saint Patrick Parish)
- акруга сьвятога Паўла (Saint Paul Parish)
- акруга сьвятога Пятра (Saint Peter Parish)
Remove ads
Эканоміка
Дамініка — адна з самых бедных краінаў Карыбскага мора. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой экспартуецца. Экспарт краіны складаецца з экспарту бананаў, какосавых арэхаў, копры.
Дэмаграфія
Большая частка насельніцтва Дамінікі — гэта нашчадкі рабоў прывезеных з Афрыкі ў XVIII стагодзьдзі. Захавалася невялікая колькасьць тубыльцаў. Каля 3000 мясцовых індзейцаў жывуць на ўсходнім узьбярэжжы выспы.
Натуральны прырост насельніцтва невялікі. Прычынай гэтага зьяўляецца той факт, што моладзь эмігруе ў ЗША, Вялікабрытанію і Канаду. Эміграцыю падштурхоўвае той факт, што ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай у Дамініцы. Аднак вялікая колькасьць насельніцтва ўжывае ўласны дыялект францускай мовы, які называецца patois.
Каля 80% насельніцтва гэта каталікі, астатнія 20% — пратэстанты.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads