Дантэ Банфім Коста Сантус

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дантэ Банфім Коста Сантус
Remove ads

Дантэ Банфім Коста Сантус (па-партугальску: Dante Bonfim Costa Santos; нар. 18 кастрычніка 1983 году, Салвадор, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Ніцца» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гуляў у акадэміях некалькіх лігаў. Зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Жувэнтудэ». Дарослую кар’еру пачаў у 2002 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 22 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу францускага «Лілю», да складу якога далучыўся ў пачатку 2004 году. З пачатку 2006 году да канца 2008 году гуляў за бэльгійскія «Шарлеруа» і «Стандард», з апошнім зь якіх у 2008 годзе заваяваў тытул чэмпіёну Бэльгіі й Супэркубак краіны.

27 сьнежня 2008 году заключыў кантракт зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» на 4,5 году, якая заплаціла за бразыльца 2,5 млн эўра. Да складу «Баварыі» прыяднаўся ўлетку 2012 году, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У складзе новага клюбу ў першым жа матчы выйграў Супэркубак Нямеччыны.

Міжнародная

6 лютага 2013 году ва ўзросьце 29 гадоў дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ангельшчыны. Разам са зборнай браў удзел у Кубку канфэдэрацыяў 2013 году й чэмпіянаце сьвету 2014 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Стандард»:

«Баварыя»:

Бразылія:

  • Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads