Данііл Кавалёў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данііл Кавалёў (нар. 25 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі» (у арэндзе з МЛ). Ёсьць пасербам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзьмітра Ігнаценкі.
Remove ads
Кар’ера
З 2018 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы cэзону пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:3).
У пачатку 2019 году перабраўся ў менскае «Дынама»[3], дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Дняпро», часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Горак»[4]. У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[5]. Спачатку выходзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, пасьля чаго пачаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[6] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лякаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 году.
У жніўні 2022 году стаў гульцом «Воршы», які пакінуў па заканчэньні cэзону 2022 году[7]. У сакавіку 2023 году далучыўся да «Асіпавічаў»[8]. У лютым 2024 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[9]. У студзені 2025 году склаў працоўную дамову на паўтраця гадоў зь віцебскім МЛ[10], але яшчэ перад пачаткам сэзону быў аддадзены ў арэнду ў першалігавую «Хвалю»[11].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads