Горкі (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Горкі» — беларускі футбольны клюб з Горкаў. З 2018 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Каманда была закладзеная ў 2003 годзе. У 2004—2006 гадах выступала ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі, аднак посьпехаў ня мела. У 2006 годзе клюб заняў апошняе 17-е месца, прапусьціўшы больш за 100 галоў. Пасьля гэтага «Горкі» перайшлі ў чэмпіянат Магілёўскай вобласьці, дзе неўзабаве сталі адным з фаварытаў, неаднаразова станавіліся чэмпіёнам і ўладальнікамі Кубка вобласьці, некалькі разоў здабывалі срэбныя ўзнагароды.
У пачатку 2018 году «Горкі» зноў далучыліся да Другой лігі[1]. У 2019 годзе да клюбу далучыўся дасьведчаны гулец Руслан Капанцоў, які да таго шмат гадоў правёў у складзе дружынаў Найвышэйшай і Першай лігі. З тых часоў Капанцоў стала абараняе браму «Горкаў» і ёсьць капітанам каманды. Ужо ў сэзоне 2020 году горацкі клюб палепшыў свае выніку. У тым сэзоне, калі Другая ліга падзялялася на два дывізіёне, у дывізіёне імя Сяргея Алейнікава клюб заняў чецьвертае месца, на крок спыніўшыся ад запаветнага трэцяга месца, якое давала права на ўдзел у фінальным этапе. У 2021 годзе, калі ліга ўжо падзялялася на дывізіёны паводле абласьцям, «Горкі» сталі аднымі зь лідэраў Магілёўскага дывізіёну, заняўшы трэці радок. У наступным годзе каманда здабыла перамогу ў дывізіёне, але ў фінальным этапе адразу га стадыі 1/8 фіналу саступіла «Сьвіслачы».
Remove ads
Статыстыка
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads