Два полі

беларуская песьня 1983 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Два полі» — беларуская патрыятычная песьня, запісаная ў 1983 годзе ансамблем «Сябры» на Ўсесаюзным радыё.

Хуткія факты Мова, Напісаная ...

Верш да песьні напісаў паэт Анатоль Вярцінскі ў 1976 годзе[1], а музыку — кампазытар Эдуард Ханок. У 1984 годзе песьня выйшла на грампласьцінцы ў міні-складанцы «Завіруха», што зьмяшчала мэлёдыі кампазытара Эдуарда Ханка. У 1985 годзе ўвайшла ў музычны альбом «Я ўдзячны лёсу» гурта «Сябры».

У песьні сьцісла малюецца перамога ў Другой сусьветнай вайне, якая высьпявала на палях Беларусі. У 2014 годзе 1-ы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (1987—2006) Міхась Шавыркін адзначыў, што аўтары песьні стварылі вобраз поля як быліннай прасторы, якая набывае акварэльнае аблічча. У маленстве яно паўстае казачнай нівай, дзе забавы і дзівосныя ўяўленьні расквечваюць навакольле. З гадамі поле пераўтвараецца ў працоўныя палеткі. Калі навала дакоціцца да яго квітнеючых межаў, яно становіцца ратным месцам мужнасьці. Шавыркін заўважыў у песьні вобраз «Поля Жыцьця», дзе людзі працуюць, ахвяруюць і змагаюцца дзеля шчасьлівай будучыні. У прыпеве яднаюцца пачуцьцёвыя ўспаміны маленства і сталасьці пра адзіны нязгасны вобраз Поля Жыцьця, якое ўвесь час ёсьць самым блізкім і дарагім. Урэшце, апяваецца жыцьцядайнасьць поля праз вольнасьць і заможнасьць, велічнасьць і творчасьць[2].

Remove ads

Выканаўцы

У 1984 годзе ансамбаль «Сябры» на чале з Анатолем Ярмоленкам выканаў песьню «Два полі» на Беларускім тэлебачаньні для тэлеканцэрта «Салют Перамогі»[3]. У 1984 годзе кампазытар Эдуард Ханок выпусьціў міні-альбом «Завіруха» з 3-х напісаных ім мэлёдыяў, сярод якіх 2-й была песьня «Два полі» ў выкананьні «Сяброў»[4]. Запіс папярэдне ў 1983 годзе зрабілі на Ўсесаюзным радыё, а саму грампласьцінку накладам 30 000 асобнікаў у 1984 годзе выдала маскоўская студыя грамзапісу «Мэлёдыя» (Расейская СФСР)[5].

У 1985 годзе «Сябры» выступілі зь песьняй акапэльна на 15-м тэлефэстывалі «Песьня-85», які паказвала Цэнтральнае тэлебачаньне СССР[6]. У 1985 годзе гурт выпусьціў вінілавую грампласьцінку з сольным альбомам «Я ўдзячны лёсу», у складзе якога песьня «Два полі» была 2-й па ліку зь 9 мэлёдыяў. Альбом выйшаў на маскоўскай студцыі «Мэлёдыя» па выніках савецкага фэсту «Песьня-85»[7]. Музычным кіраўніком альбому выступіў Мікалай Сацура, а мастацкім — Анатоль Ярмоленка[8].

У 2008 годзе сьпеўны гурт 5-й брыгады спэцпрызначэньня выканаў песьню «Два полі» на 11-м тэлефэстывалі армейскай песьні «Зорка», які вёў палкоўнік Сяргей Макей[9].

5 траўня 2016 году сьпявачка Тацяна Матафонава выканала песьню «Два полі» на прэзэнтацыі зборніка «Галасы паэтаў», якая прайшла ў грамадзкай залі сабору Кірылы Тураўскага ў Новым Ёрку[10]. 13 траўня 2022 году песьню выканаў «Усіхсьвяцкі» мужчынскі хор пад дырыгенцтвам Зьмітра Такмакова[11].

Remove ads

Верш

Было ў салдата два полі:
Поле, дзе кветкі ірваў,
Бегаў зь сябрамі на волі,
І поле, дзе ён ваяваў.

Прыпеў:
Ціха было і чыста
Ў полі яго дзяцінства.
Былі агонь і дым
На полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой.
Другое было ўзарата
Вайной і паліта крывёй.

Прыпеў.

Было ў салдата два полі:
Поле, дзе кветкі ірваў,
Бегаў зь сябрамі на волі,
І поле, дзе ён паміраў.

Былі агонь і дым
На полі ратным тым.

Прыпеў.

 Анатоль Вярцінскі, «Два полі»

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads