Джаму і Кашмір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джаму і Кашмір
Remove ads

Джа́му і Кашмі́р (па-ангельску: Jammu and Kashmir) — самы union territory Індыі. Мяжуе са штатамі Гімачал-Прадэш і Панджаб на поўдні, Пакістанам на захадзе і КНР на поўначы і ўсходзе. Плошча — 222 236 км², насельніцтва — 10 млн. чалавек (2001; 18-е месца сярод штатаў). Адміністрацыйныя цэнтры — Срынагар (улетку) і Джаму (узімку).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Тэрыторыя штату зьяўляецца аб’ектам тэрытарыяльных спрэчак: Пакістан разглядае яе як акупаваную Індыяй. У сваю чаргу Індыя лічыць пакістанскі Кашмір незаконна адарванай яд яе тэрыторыяй. Частка Кашміру (Ладакг) захопленая Кітаем для яго ваенна-транспартных патрэбаў (дарога зь Сіньцьзяну ў заходні Тыбэт). Тэрытарыяльныя праблемы неаднаразова прыводзілі да міждзяржаўных ваенных сутыкненьняў. Адзін з найбольш мілітарызаваных раёнаў сьвету.

Канстытуцыя Індыі надзяляе Джаму і Кашмір спэцыяльным аўтаномным статусам (у парадку часовага прымяненьня арт. 370). Гэта адзіны штат Індыі, які мае ўласны сьцяг.

Remove ads

Тэрытарыяльныя спрэчкі

Паводле заканадаўства Індыі тэрыторыя штату Джаму й Кашмір дэ-юрэ ўключае ня толькі тэрыторыі штату, якія знаходзяцца дэ-факта пад кантролем Індыі, але й тэрыторыі, дэ-факта падкантрольныя Пакістану — Гілгіт-Балтыстан і Азад Кашмір, даліну Шаксгам, перададзеную Пакістанам Кітаю, і некаторыя тэрыторыі, адваяваныя Кітаем у Індыі. Гісторыя прыналежнасьці Джаму й Кашміру сыходзіць у часы існаваньня Брытанскай Індыі.

За часамі Брытанскай Індыі тэрыторыя гістарычнага рэгіёну Кашмір (тэрыторыя, дэ-факта пад кантролем Індыі, тэрыторыі дэ-факта пад кантролем Пакістану, тэрыторыі дэ-факта пад кантролем Кітаю) уяўляла сабою тузэмнае княства Джаму й Кашмір, што адрозьнівала гэтую тэрыторыю ад іншых тэрыторыяў Брытанскай Індыі, якія ў асноўным мелі толькі статус правінцыяў; тузэмнае княства зьяўлялася дзяржавай, што падпісала з урадам Вялікабрытаніі дамову аб пратэктараце.

У 1947 годзе брытанскі ўрад пайшоў насустрач індыйскім незалежніцкім рухам і пагадзіўся падзяліць Брытанскую Індыю на ўласна Індыю і Пакістан (ідэя апошняга прасоўвалася мусульманскімі актывістамі, якія мелі пляны на стварэньне дзяржавы з мусульманскіх рэгіёнаў Брытанскай Індыі). Згодна з плянам падзелу мусульманскія рэгіёны Брытанскай Індыі мусілі трапіць у склад Пакістану, не-мусульманскія (індуісцкія, будысцкія, сыкгаўскія і г.д.) — у склад Індыі; у выпадку, калі тэрыторыяй кіраваў тузэмны князь (гл. вышэй), лёс рэгіёну (асобная дзяржава, будучая правінцыя Пакістану або будучы штат Індыі) вызначаўся князем.

Джаму й Кашмір кіраваўся індуісцкім магараджам, які жадаў надаць свайу княству статус незалежнае дзяржавы, але больш за 70% ад насельніцтва княства складалі мусульмане, якія жадалі ўключэньня тэрыторыі ў склад Пакістану. З прычыны небясьпекі ўзброенага бунту мусульманаў магараджа быў вымушаны зьвярнуцца па індыйскі ўрад, аднак апошні пагадзіўся надаць дапамогу толькі ў выпадку, калі магараджа прызнае ўваходжаньне ў склад Індыі, на што, урэшце, магараджа й даў згоду. Пакістанскі ўрад, бачачы небясьпеку страты ўсяго княства, спачатку патураў дзеяньням узброеных мусульманскіх атрадаў, пасьля чаго ўвёў рэгулярныя войскі ў княства і здолеў заняць каля паловы тэрыторыі княства. Тым ня менш, тэрмінова ўведзеныя войскі Індыі здолелі спыніць наступ Пакістану, што стала вядомым як Першая інда-пакістанская вайна. У выніку гэтае вайны ўсталявалася фактычная мяжа ў рэгіёне, на адным баку якой знаходзіліся тэрыторыі, занятыя Пакістанам, на другім — захаваныя Індыяй. Пасьля Першай інда-пакістанскай вайны пасьледавала некалькі іншых баявых сутыкненьняў, якія, аднак, не зьмянілі фактычную мяжу ў Кашміры. Адзінай значнай зьменай можна лічыць адваяваньне Індыяй ледавіку Сіячэм у 1980-х гадох (белы ўчастак на мапе справа). Апошнія інда-пакістанскія сутыкненьні адбываліся параўнальна нядаўна, яшчэ ў 2001—2002 гадох (г.зв. Каргільскі інцыдэнт).

Статус-кво амаль поўнасьцю (зь невялікімі зьменамі) захоўваецца й дагэтуль, а гэтая фактычная мяжа (вядомая як лінія кантролю) лічыцца большай часткай краінаў сьвету фактычнай мяжой Індыі й Пакістану ў Кашміры.

На падкантрольных Пакістану тэрыторыях Пакістан утварыў Агенцтва Паўночных Тэрыторыяў (пазьней перайменаванае ў Гілгіт-Балтыстан) і Азад Кашмір, але Індыя дагэтуль працягвае лічыць адваяваны Пакістанам рэгіён часткаю ўласнага штату Джаму і Кашмір. Апрача таго, Пакістан перадаў Кітаю частку ўласнай падкантрольнай тэрыторыі, вядомую як даліна Шаксгам, якая Індыяй таксама лічыцца часткай штату Джаму і Кашмір, у Кітаі — часткай Ташкурган-Таджыцкага аўтаномнага павету Сіньцьзян-Уйгурскага АР.

Апрача тэрыторыяў, якія знаходзяцца пад кантролем Пакістану, фармальна часткай штату Джаму і Кашмір зьяўляюцца рэгіён Аксайчын і некалькі іншых памежных інда-кітайскіх рэгіёнаў (гл. на мапе справа), якія былі адваяваныя Кітаем у 1960-х гадох падчас інда-кітайскае вайны. Урад КНР прапаноўваў прызнаць Індыі кантроль Кітаю над Аксайчынам у абмен на прызнаньне кантролю Індыяй большай часткі штату Аруначал-Прадэш (перададзены Індыі яшчэ ў 1914 годзе), ад чаго, аднак, урад Індыі адмовіўся.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Джаму і Кашмірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads