Джардана Бруна
італьянскі манах-дамініканец, філёзаф, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джардана Бруна (па-італьянску: Giordano Bruno, 1548, Нола, Нэапалітанскае каралеўства — 17 лютага 1600, Рым, Папская вобласьць) — італьянскі манах-дамініканец, філёзаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. Зьяўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна разьвіваў нэаплятанізм у духу рэнэсанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філязофскую інтэрпрэтацыю вучэньня Капэрніка.
Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі ягоную эпоху й былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыцьцямі: аб тым, што зоркі ёсьць далёкія сонцы, пра існаваньне невядомых у ягоны час плянэт у межах нашай Сонечнай сыстэмы, пра тое, што ў Сусьвеце існуе незьлічоная колькасьць целаў, якія падобны нашаму Сонцу. Бруна ня першы задумваўся пра множнасьці сьветаў і бясконцасьці Сусьвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.
Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як герэтык і прысуджаны сьвецкімі судовымі ўладамі Рыма да сьмяротнага пакараньня праз спаленьне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагодзьдзі, на месцы пакараньня сьмерцю Джардана Бруна быў узьведзены помнік у ягоны гонар.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads