Джон Эвэрэт Мілэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Э́вэрэт Мілэ́й (па-ангельску: John Everett Millais; 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — буйны ангельскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Remove ads
Біяграфія

Мілэй нарадзіўся ў Саўтгэмптане і пачаў вучыцца маляваньню ў дзевяцігадовым узросьце[3]. У 1838 годзе, калі яго мастацкія здольнасьці сталі відавочнымі, сям’я перабралася ў Лёндан[4]. Ужо ў пятнаццаць гадоў ён па-майстэрску валодаў пэндзлем, у 1846 годзе зьявіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісаро бярэ ў палон пэруанскіх інкаў», якую крытыка прызнала найлепшай з акадэмічнай выставы таго году, а ў наступным годзе атрымаў залаты мэдаль за карціну «Напад калена Вэньямінава на дачок Сілаама». У 1848 годзе на адной з выставаў Мілэй знаёміцца з Голманам Гантам і Дантэ Габрыелем Расэцьці і разам зь імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раньнія працы характарызуюцца надзвычайнаю дэталізацыяй, у прыватнасьці карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме» (анг. Christ In The House Of His Parents, 1850, Лёндан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газэце «Таймс» ахрысьцілі як «абуральную». Аднак Мілэя гэта ня зьбянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасьць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласьць карцінаў Мілэя адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму яго работы заўсёды прымалі на выставах Акадэміі, якімі б радыкальнымі яны ні былі[4]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу агледзеў у Мілэі выбітны талент.

Улетку 1853 году Раскін і яго жонка Эфі запрасілі Мілэя адправіцца разам на лета ў Глэнфінлас. Мілэй і Эфі закахаліся ў адзін аднаго і, пасьля яе скандальнага разводу з Раскінам[5], ажаніліся. Шлюб зьмяніў Мілэя: для падтрыманьня сям’і ён мусіць ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасьці, а таксама прадаваць іх па адпаведных коштах. Мілэй цалкам зрокся поглядаў і ідэяў прэрафаэлітызму: у прыватнасьці, карціну «Сэр Ізюмбрас» (1857), дзе мастак моцна адыйшоў ад прэрафаэлісцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[6]. Ён зрабіўся партрэтыстам, часткова пэйзажыстам[6] (прычым пэйзажы Мілэй маляваў не паводле замовы, а ў якасьці хобі — для сябе[7]) і стаў першым ангельскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (1885). У 1896 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам Каралеўскай Акадэміі. На партрэтах Мілэй адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадзкія пасады[6].
У цяперашні час Мілэй уваходзіць у лік самых упадабаных ангельцамі мастакоў сярэдзіны XIX стагодзьдзя[7].
Найбольш вядомая карціна — «Афэлія» (па-ангельску: Ophelia, 1851—1852).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads