Джорджэ Вайфэрт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джорджэ Вайфэрт
Remove ads

Джорджэ Вайфэрт (па-сэрбску: Ђорђе Вајферт, па-нямецку: Georg Weifert; 15 чэрвеня 1850, Панчава, Аўстрыйская імпэрыя — 12 студзеня 1937, Бялград, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі прамысловец нямецкага паходжаньня, прэзыдэнт Нацыянальнага банка Сэрбіі, а затым Югаславіі[5]. Акрамя таго, ён лічыцца заснавальнікам сучаснай горназдабыўной прамысловасьці ў Сэрбіі і мэцэнатам.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Георг Вайфэрт нарадзіўся ў Панчава ў нямецкай сям’і, якая паходзіла з дунайскіх швабаў. З раньняга ўзросту Джорджэ працаваў разам з бацькам у Белградзе ў браварні. Іхная браварня была першай у Каралеўстве Сэрбіі. Вайфэрт скончыў школу ў месцы недалёка ад Мюнхэна. Затым вярнуўся ў Сэрбію і зноў працаваў у браварні бацькі, якая пашырылася. З прыбытку Джорджэ купіў вугальную шахту ў Косталацы, затым некалькі руднікоў. Неўзабаве Вайфэрт стаўся самым багатым чалавекам у Сэрбіі і быў прызнаны найвялікшым прамыслоўцам будучай Югаславіі.

У 1890 годзе Вайфэрт быў прызначаны на пасаду прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Сэрбіі. Гутэю пасаду ён займаў з 1890 па 1902 год і зноў з 1912 па 1914/1918 гады[5]. У гэты пэрыяд ён набыў добрую рэпутацыю, падтрымліваючы курс сэрбскага дынару. Пасьля 1918 году Вайфэрт быў прызначаны прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Югаславіі[5]. Найбольш вядомым ягоным мерапрыемствам на пасадзе стаў пераход на новы югаслаўскі дынар. Замена выклікала таксама і цэлы шэраг крытыкі. У той час як стары сэрбскі дынар абменьваўся ў суадносінах 1:1 да новай валюты, аўстра-вугорская крона — у суадносінах 4:1. Падобнае не магло не прывесьці да страты пэўнай часткі грошаў значнай колькасьці жыхароў былой Аўстра-Вугоршчыны.

Джорджэ Вайфэрт быў заступнікам і прыхільнікам гуманітарных і культурных установаў. Ён ахвяраваў сваю дарагую калекцыю старадаўніх манэтаў і прыватную бібліятэку Бялградзкаму ўнівэрсытэту. У Панчава ён пакінуў рымска-каталіцкай царкве невялікую капліцу, вядомую як царква Ганны, у памяць пра сваю маці.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads