Бялградзкі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бялгра́дзкі ўнівэрсытэ́т (па-сэрбску: Универзитет у Београду) — найстарэйшы і найбуйнейшы з унівэрсытэтаў у Сэрбіі. Бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808 сэрбскім асьветнікам Дасітэм Абрадавічам. Праз трыццаць гадоў у горадзе Крагуевац быў заснаваны ліцэй, які быў пераведзены ў Бялград у 1841 годзе. У ліцэі было аддзяленьне філязофіі і адчынілася юрыдычнае аддзяленьне. Напачатку 1905 году кароль Пётар I Карагеоргіевіч падпісаў Акт аб Унівэрсытэтах. Бялградзкі ўнівэрсытэт быў асноўнай установай адукацыі ў Каралеўстве Югаславія. У 1941 годзе падчас акупацыі краіны Нямецкімі войскамі ўнівэрсытэт быў зачынены. Пасьля вызваленьня ў 1945 годзе камуністычны ўрад зноў адчыніў Бялградзкі ўнівэрсытэт. Напачатку 1960-х у Бялградзкім унівэрсытэце навучалася каля 50 000 студэнтаў. У 2009/2010 навучальным годзе тут навучалася 89 482 студэнтаў[1]. Пры ўнівэрсытэце працуе бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча. Афіцыйна дзень народзінаў унівэрсытэта адзначаецца 13 верасьня. Рэктар унівэрсытэту ад 2012 году Уладзімер Бумбашыравіч.
Remove ads
Факультэты
Факультэты Бялградзкага ўнівэрсытэту разьдзяляюцца на чатыры групы. Да факультэтаў сацыяльных і гуманітарных навук адносяцца эканамічны, юрыдычны, факультэт праваслаўнага багаслоўя, пэдагагічны, факультэт вывучэньня бясьпекі, факультэт спэцыяльнага навучаньня і рэабілітацыі, факультэт паліталёгіі, спорту і фізычнага выхаваньня, факультэты філязофіі ды філялёгіі. Да факультэтаў мэдычных навук адносяцца школа мэдыцыны, стаматалягічны факультэт, факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны ды фармацэўтычны факультэт. Да факультэтаў прыродазнаўчых навук і матэматыкі адносяцца біялягічны, гэаграфічны, матэматычны, факультэт фізычнай хіміі, фізычны факультэт ды хімічны факультэт. Да факультэтаў тэхналёгій і інжынэрных навук адносяцца архітэктурны, будаўнічы факультэт, школа электратэхнікі, мэханіка-тэхнічны факультэт, сельскагаспадарчы, горназдабыўчы і гэалягічны факультэт, факультэт транспарту і дарожнага руху, тэхнічны факультэт у горадзе Бор, факультэт тэхналёгіі і мэталюргіі, факультэт кіраваньня ды факультэт лясной гаспадаркі.
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі
- Мілуцін Міланкавіч
- Аляксандар Пагодзін
- Уладзімер Чоравіч
- Георгі Тасіч (па-сэрбску: Ђорђе Тасић)
Вядомыя навучэнцы
- Мілуцін Міланкавіч, сэрбскі інжынэр-будаўнік, кліматоляг, геафізык і астраном
- Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык
- Ваіслаў Каштуніца, прэзыдэнт Югаславіі ў 2000—2003
- Мірка Цьветкавіч, сэрбскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Ўраду Сэрбіі
Галерэя
- Сельскагаспадарчы факультэт
- Філязофскі факультэт
- Факультэт паліталёгіі
- Факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны
- Бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча
- Аранжарэя ў Батанічным садзе ўнівэрсытэту
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads