Джордж Вэа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Вэа
Remove ads

Джо́рдж Вэ́а (па-ангельску: George Weah; поўнае імя — Джордж Манэ Опонг Аўсман Вэа, па-ангельску: George Manneh Oppong Ousman Weah; нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 году, Манровія) — лібэрыйскі палітык і былы футбаліст, нападнік. Гулец зборнай Лібэрыі. Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны гульцом году па вэрсіі ФІФА, найлепшым футбалістам Эўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам году. Пасьля завяршэньня футбольнай кар’еры Вэа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасьцю, і ў 2005 годзе балятаваўся на пост прэзыдэнта Лібэрыі. Перамогшы ў першым туры галасаваньня з 28% галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Сэрліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзыдэнтам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Моладзевыя клюбы ...
Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Лібэрыі: 1987
  • Чэмпіён Камэруну: 1988
  • Чэмпіён Францыі: 1994
  • Чэмпіён Італіі: 1996, 1999
  • Уладальнік Кубка Францыі: 1991, 1993, 1995
  • Фіналіст Кубка кубкаў: 1992
  • Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1994/95 (7 галоў)
  • Найлепшы футбаліст Эўропы («Залаты мяч»): 1995
  • Найлепшы футбаліст сьвету па вэрсіі ФІФА: 1995
    • Другі футбаліст сьвету па вэрсіі ФІФА: 1996
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі: 1989, 1995
    • Другі футбаліст Афрыкі: 1991, 1992, 1994, 1996
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі ХХ стагодзьдзя па вэрсіі ІФФХС
  • Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
  • Правёў 24 матчы і забіў 12 галоў у кубках Францыі
  • Правёў 13 гульняў і забіў 4 галы ў кубках Італіі
  • У эўракубках правёў 61 матч і забіў 33 галы
  • Усяго ў Кубку і Лізе Чэмпіёнаў правёў 20 матчаў і забіў 13 галоў.
Папярэднік
Хрыста Стоічкаў
Футбаліст году ў Эўропе
1995
Наступнік
Матыяс Замэр
Папярэднік
Рамарыё
Футбаліст году ў сьвеце
1995
Наступнік
Раналда
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads