Джордж Лукас

кінапрадусэр, рэжысэр, сцэнарыст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Джордж Лукас
Remove ads

Джордж Лукас (па-ангельску: George Walton Lucas, Jr.; нар. 14 траўня 1944 году) — амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, аўтар «Зорных войн» і пэрсанаж Індыяны Джонза. Лукас зьяўляецца адным з найболей камэрцыйна пасьпяховых рэжысэраў сьвету.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мадэста 14 траўня 1944, бацька — Джордж Ўолтан Лукас, уладальнік крамы канцылярскіх тавараў і ранча ў Каліфорніі. Вучыўся ў каледжы Мадэста, дзе стварыў некалькі кароткамэтражак, уключаючы «THX-1138», затым скончыў кінэматаграфічны ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1967 годзе быў прадстаўлены «Warner Brothers» у якасьці асыстэнта Фрэнсіса Форда Копалы, пасьля чаго Копала доўгі час аказвае яму ўсялякую падтрымку, у тым ліку і фінансавую. У 1971 годзе Лукас стварае сваю ўласную студыю «Lucasfilms Ltd», а ў 1973 годзе стужка «Амэрыканскія графіці» атрымлівае Залаты Глёбус і 5 намінацый на Оскар і прыносіць рэжысэру шырокую вядомасьць у Галівудзе. Сага «Зорныя войны» і трылёгія аб Індыяне Джонзе замацавалі культавы статус Лукаса. У 1992 годзе рэжысэр узнагароджаны прэміяй Ірвінга Талбэрга, у 2001 годзе — прэміяй BAFTA «за неперасягненае майстэрства ў кіно».

Remove ads

Фільмаграфія

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads