Джота

італьянскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Джота
Remove ads

Джо́та дзі Бандо́нэ (па-італьянску: Giotto di Bondone; каля 1267 — 8 студзеня 1337), больш вядомы як проста Джота — італьянскі мастак і архітэктар, які паходзіў з Флярэнцыі. Лічыцца першым прадстаўніком Протарэнэсансу. Вучань флярэнтыйскага мастака Чымабуэ. Сучасьнік Джота, банкір і летапісец Джаваньні Віляні, пісаў, што Джота быў «найбольш сувэрэнным майстрам жывапісу свайго часу, які маляваў усе свае фігуры і іхныя паставы ў адпаведнасьці з натурай», вылучаючы ягоныя публічна прызнаныя «талент і майстэрства»[7]. Джорджа Вазары апісаў Джота як чалавека, які зрабіў рашучы крок разрыву з распаўсюдным бізантыйскім стылем і пачаў «вялікае мастацтва жывапісу, укараняючы тэхніку дакладнага маляваньня з натуры, якая была занядбаная больш за дзьвесьце гадоў»[8]. Шэдэўрам Джота ёсьць упрыгожваньне капліцы Скравэньні ў Падуі, таксама вядомай як капліца Арэна, якая была завершаная каля 1305 году. Цыкль фрэсак адлюстроўвае жыцьцё Дзевы Марыі і жыцьцё Хрыста. Гэтая праца мастака ўважаецца за адзн з найвыбітнейшых шэдэўраў раньняга Адраджэньня[9].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дзякуючы росьпісу капліцы Арэна, ён быў запрошаны ўладамі Флярэнцыі ў 1334 годзе дзеля праектаваньня новай званіцы Флярэнтыйскай катэдры, што ёсьць адным зь нямногіх пэўных фактаў пра ягонае жыцьцё. Амаль кожны іншы аспэкт жыцьця ёсьць прадметам спрэчак, як то дата і месца ягонага нараджэньня, ягоны выгляд, вучнёўства, парадак, у якім ён стварыў свае творы, ці стварыў знакамітыя фрэскі ў базыліцы Сьвятога Францішка ў Асызі, як і месца ягонага пахаваньня.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads