Чымабуэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чымабуэ
Remove ads

Чымабу́э (па-італьянску: Cimabue; к. 1240—1302) — флярэнтыйскі мастак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Чымабуэ. Божая Маці з анёламі і сьвятым Францішкам

Найбольш вядомы росьпісамі ў базыліцы сьв. Францішка ў Асізі (к. 1290) ды «Укрыжаваньнем» з царквы Сан-Дамэніка з Арэцца (к. 1285). Працаваў у стылі Бізантыйскага жывапісу. Верагодна, вучыўся ў флярэнтыйца Копа ды Маркавальда. Захаваўся дакумант 1272 году, у якім засьведчана знаходжаньне Чымабуэ ў Рыме ў якасьці мастака. Напрыканцы жыцьця працаваў у Пізе. Тут стварыў адзіную дакладна датаваную працу — мазаіку ў Пізанскім саборы (1301-1302).

Згодна паданьню, Чымабуэ ўбачыў аднойчы, як адзінаццацігадовы пастушок вельмі ўдала малюе крэйдаю на камні авечку, ды ўзяў яго ў вучні. Пастушком гэтым быў Джота.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads