Джо Коўл
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозэф Джон «Джо» Коўл (па-ангельску: Joseph John «Joe» Cole; нар. 8 лістапада 1981 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, паўабаронца. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Джо нарадзіўся ў Лёндане 8 лістапада 1981 году. У 1999 годзе, зьяўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клюбам «Ўэст Гэм». У сэзоне 2002—2003 гадоў стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 году Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за гульца 6,6 млн фунтаў, пасьля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Ўэст Гэму»[3]. Ягоны дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэміена Дафа і Ар’ена Робэна, сташўы сталым гульцом каманды. У сэзоне 2004—2005 гадоў стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.
Улетку 2010 году Коўл на правах вольнага агента пакінуў «Чэлсі»[4]. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клюб, палітычнымі і ніяк ня зьвязанымі ані з футболам, ані з заробкам[5]. 19 ліпеня 2010 году гулец перайшоў у «Лівэрпул» на правах вольнага агента. У «Лівэрпулі» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасьня 2010 году Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Эўропы ў браму румынскага «Сьцяўа». 1 студзеня 2011 году забіў свой першы гол за «Лівэрпул» ў Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтану», дзе мэрсісайдцы перамаглі 2:1.
31 жніўня 2011 году Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з францускім «Лілем»[6]. Пасьля чаго правёў сэзон у клюбе свайго юнацтва — «Ўэст Гэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы».
Міжнародная
Прымаў удзел у гульнях зборнай Ангельшчыны падчас Чэмпіянату сьвету ў 2002 і 2006 гадах і ў Эўра-2004.
Remove ads
Дасягненьні
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (3): 2005, 2006, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (3): 2007, 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (3): 2005, 2009
- Уладальнік Кубка Лігі Ангельшчыны (2): 2005, 2007
- Уладальнік званьня лепшага гульца «Чэлсі»: 2004
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads