Джэрмэйн Дэфо

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэрмэйн Дэфо
Remove ads

Джэрмэйн Колін Дэфо (па-ангельску: Jermain Colin Defoe; нар. 7 кастрычніка 1982 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Джэрмэйн пачаў кар’еру ў клюбе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросьце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клюб «Ўэст Гэм Юнайтэд». Аднак там ён ня здолеў прабіцца ў аснову й быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Ўэст Гэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнгэм Готспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клюб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 году Дэфо вярнуўся ў «Тотэнгэм». 22 лістапада 2009 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пэнта-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымоўвалася толькі Эндзі Коўлу й Элану Шырэру[4].

9 верасьня 2010 году Дэфо атрымаў траўму зьвязкаў галенастопа[5], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[6]. 8 лістапада 2012 году Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбору», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнгэм Готспур», які дазволіў цёмнаскураму снайпэру абыйсьці ў сьпісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынггэма[7].

Міжнародная

За зборную Ангельшчыны Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. 23 чэрвеня 2010 году забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў ангельцам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету 2010 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Тотэнгэм Готспур»:

«Рэйнджарз»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads