Джэсыка Лэнг

амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэсыка Лэнг
Remove ads

Джэ́сыка Фі́ліс Лэнг (па-ангельску: Jessica Phyllis Lange; нарадзілася 20 красавіка 1949 году) — амэрыканская акторка. Яна зьяўляецца 13-й акторкай, якая дасягнула патроенай кароны акторскага майстэрства[4][5][6][7], атрымаўшы дзьве прэміі «Оскар», тры прэміі «Эмі» і прэмію «Тоні», а таксама прэмію Гільдыі кінаактораў і пяць узнагародаў «Залаты Глёбус». Акрамя таго, Лэнг зьяўляецца другой акторкай, якая атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю пасьля атрыманьня прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну[8][9]. У 1998 годзе Entertainment Weekly уключыў Лэнг у лік 25 найвыбітных акторак 1990-х гадоў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Лэнг дэбютавала ў прафэсійным кіно ў рэмэйку клясычнага фільму «Кінг-Конг» Дына Дэ Лаўрэнтыса ў 1976 годзе, за што яна таксама атрымала сваю першую прэмію «Залаты Глёбус» як новая зорка. У 1979 годзе яна зьнялася ў вядомым музычным фільме «Ўвесь гэты джаз». У 1983 годзе яна атрымала другую прэмію «Залаты Глёбус» і першую прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну за ролю зоркі мыльнай опэры ў фільме «Тутсі» (1982), а таксама была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за ролю праблемнай акторкі Фрэнсіс Фэрмэр у кінастужцы «Фрэнсіс» (1982). Лэнг атрымала яшчэ тры намінацыі за здымкі ў фільмах «Вёска» (1984), «Салодкія мары» (1985) і «Музычная скрыначка» (1989), перш чым стаць ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус» у трэці раз і, у рэшце, атрымаць прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю за выступ у якасьці хатняй гаспадыні зь біпалярным разладам у фільме «Блакітнае неба» (1994). У 1995 годзе яна сыграла галоўную ролю ў тэлефільме рэжысэра Глена Джордана «Трамвай „Жаданьне”», зьнятым паводле п’есы Тэнэсі Ўільямза. За гэтую ролю акторка атрымала прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў міні-сэрыяле ці тэлефільме і ў гэтай жа катэгорыі была намінаваная на прэмію «Эмі».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads