Джэф Плат
беларуска-канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэф Плат (па-ангельску: Geoff Platt; нарадзіўся 10 ліпеня 1985 году, Таронта, Канада) — колішні беларускі хакеіст канадзкага паходжаньня, нападнік. У сьнежні 2011 году пасьля пяці сэзонаў, праведзеных у складзе менскага «Дынама», атрымаў беларускае грамадзянства, што дало магчымасьць гуляць за нацыянальную зборную Беларусі[1].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Джэф пачынаў гуляць у канадзкіх юніёрскіх лігах. У 2005 годзе склаў дамову з клюбам НЛХ «Каламбус Блю Джэкетс», за які правёў два сэзоны, паралельна гуляючы ў клюбе АХЛ «Сырак’юз Кранч». На сэзон 2007—2008 гадоў перайшоў у склад «Анагайм Дакс», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, правёўшы ў складзе «качак» толькі пяць матчаў.
Наступным клюбам нападніка стала беларуская каманда «Дынама», за якую Джэф выступаў з моманту стварэньня КХЛ. Аднак пасьля 13 праведзеных гульняў Плат перайшоў у «Ільвэс», які прадстаўляў фінскую СМ-Ліігу[2], дзе правёў некаторы час. У 2009 годзе зноўку вярнуўся ў менскі клюб, дзе стаў адным зь лідэраў каманды. За шэсьць сэзонаў ён правёў 277 матчаў, у якіх атрымаў 181 пункт (95+86)[3].
У 2014 годзе перайшоў у склад яраслаўскага «Лякаматыву», зь якім склаў кантракт да 2016 году[3].
Міжнародная
Плат гуляў за юніёрскія зборныя Канады. У канцы 2011 году атрымаў беларускае грамадзянства. 2 кастрычніка 2013 году атрымаў афіцыйны дазвол ІІХФ гуляць за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Шпэнглера: 2009
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads