Дзень вяртаньня
беларуская кінадрама 1979 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дзень вяртаньня» — беларуская кінадрама 1979 году пра вяртаньне партызана ў родную вёску ўлетку 1944 году.
3 ліпеня 1996 году паказ фільму зладзілі ў менскім кінатэатры «Сьцяг» па Вялікамарской вуліцы, дом 3[1].
Remove ads
Дзея
25 ліпеня 1944 году беларускі партызан Алесь Белы вяртаецца ў родную вёску Кавальцы (Гарадзенская вобласьць) на Нёмане. Пара нямецкіх жаўнераў на матацыкле падпальвае жытняе поле. Селянін падстрэльвае зь вінтоўкі падпальшчыка. Паранены немец адстрэльваецца з кулямёта, зь якога забівае дачку сялянкі Марыі. Пасьля тушэньня пажару ў полі Алесь даведваецца ад дзядзькі Станіслава Валевіча, што яго хату спалілі, а бацька Рыгор загінуў.
На зажынкі Васіль Гнасюк дзеліць між сялянаў зямлю сажаньню па 2 дзесяціны на душу як было за саветамі да вайны. Пасьля 29 сажняў застаюцца дзялянкі 4-х загінулых на вайне сялянаў. Да дзеленага поля завітваюць суседзкія хутаране, чые палі і хаты спалілі. Алесь Белы прыбірае толькі ўсталяваныя межы, пасьля чаго сяляне вырашаюць падзяліць поле гуртам з удзелам хутаранаў.
Сын старасты Стась змушае дзеда Міхася гнаць кароваў уздоўж балота лесам, каб утаіць ад раскулачваньня, у абмен на адну з кароваў. Затым ён упалёўвае дзіка ў лесе, дзе яго знаходзіць паўтузін немцаў з правадніком. Нямецкі лейтэнант загадвае Стасю забясьпечыць ім начлег. Аляксандра абураецца, што яе муж Стась прывёў немцаў.
Увечары старасту Юзафа Бакіевіча клічуць на сельскі сход, але немцы выпраўляюць з хаты Стася. На сходзе Стась адмаўляе старшыні Станіславу Валевічу ў выдачы часткі жыта з зарэчаньскіх дзесяцінаў, якое прыхаваў ад немцаў. Уначы Васіль Гнасюк завітвае да Юзафа, дзе яго на ганку заразае немец. Юзаф выпраўляе нявестку Аляксандру па ваду для немцаў да дальняга калодзежу, але двое немцаў даганяюць яе на вуліцы.
На сьвітанку Стась раніць сельскага ахоўніка Калесьніка і ўцякае з-пад варты. Сяляне вырашаюць ісьці на дом Юзафа Бакіевіча. Забачыўчы натоўп, немцы пачынаюць страляць з кулямёта. У страляніне гіне некалькі сялянаў, у тым ліку Галенчык. Юзаф падпальвае свой дом, таму немцы ратуюцца адтуль уцёкамі. На вуліцы іх перабіваюць сяляне[2].
Remove ads
Ролі
- Алесь Белы, беларускі партызан — Віктар Тарасаў[3]
- Аляксандра, сястра Алеся і жонка Стася — Тацьцяна Васільева
- Станіслаў Валевіч, дзядзька Алеся — Канстанцін Забелін
- Галенчык — Генадзь Гарбук[4]
- Марыя, жонка Галенчыка — Лідыя Канстанцінава
- Васіль Гнасюк, кум Галенчыка — Генадзь Аўсяньнікаў
- Юзаф Бакіевіч, сельскі стараста — Віктар Гогалеў
- Стась, сын старасты — Барыс Няўзораў
- Дзед Міхась, пастух Стася — Аляксей Бірычэўскі
- Юрась, паліцыянт — Васіль Васілевіч Пятрэнка
- Іван — Андрэй Васілеўскі
Іншыя ролі выконвалі: Валер Жукаў, Леанід Крук, Вадзім Ганшын, Павал Кармунін, Віктар Праскурын (немец Вільлі), Леанід Юдаў і Галіна Макарава (маці паліцыянта). У эпізодах гралі: Натальля Азаронак, Ірына Бярыла, А. Бяспалы, А. Бяляеў, Г. Вельц, Э. Гарачы, Л. Грывянёў, А. Градаў, А. Зіміна, А. Іваноў, Т. Мужэнка, Уладзімер Швадовіч, Г. Тэйх, В. Шалкевіч і Г. Шчарбакоў[2].
Remove ads
Стварэньне
У кінадраме «Дзень вяртаньня» скарысталі вершы Максіма Багдановіча. Мастацкім кіраўніком фільму выступіў Віктар Тураў, а гукарэжысэрам — Гернард Басько. Грымэрам быў Г. Храпуцкі, а касьцюмэрам — Н. Жыжаль. Дырэктарам фільму працавала Любоў Баталава, а рэдактарам — Раман Тармола. Апэратарамі былі Н. Сянько і Е. Фамін, дэкаратарам — В. Крупнік, а фатографам — С. Палішчук. Майстрам па сьвятле працаваў В. Савіцкі. Камбінаваныя здымкі выконвалі апэратар М. Калачынскі і мастак І. Каваленка[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads