Віктар Тарасаў

беларускі савецкі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Паўлавіч Тара́саў (29 сьнежня 1934, г. Барнавул, СССР9 лютага 2006, Смалявічы, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (1967). Народны артыст СССР (1982).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1957).

Актор шырокага творчага дыяпазону. Добрыя зьнешнія даныя, тэмпэрамэнт, шчырасьць, абумовілі посьпех Тарасава ў ролях маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна), Генадзь («Мільён за усьмешку» А. Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасабленьня, высокай акторскай тэхнікай, псыхалягічнай дасканаласьцю і адзінствам зьнешняй і ўнутранай характарнасьці вызначаюцца ролі: Канстанцін ЗаслонаўКанстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Сьцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А. Дударава і А. Жука), Мульцік («Вечар» А. Дударава), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсеньне» паводле Л. Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца» М. Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Кэлін («Сьвятая сьвятых» І. Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасьці» паводле Н. Думбадзэ), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш.

Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаваньні», «Бацька», «Крушэньне імпэрыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песьня пра зубра», «Дзень вяртаньня» ў галоўнай ролі партызана Алеся Белага і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце».

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1966).

Remove ads

Літаратура

  • Краўчанка Г. Віктар Тарасаў / Г. Краўчанка // Майстры беларускай сцэны. — Мінск, 1978. — Кн. 3.
  • Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: нарыс жыцця і творчасці народнага артыста СССР, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктара Тарасава / В. Ярмалінская. — Мінск, 1999.
  • Ракіцкі В. А. Тарасаў Віктар Паўлавіч / В. А. Ракіцкі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 436—437.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads