Дзень сьвятога Патрыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень сьвятога Патрыка
Remove ads

Дзень сьвято́га Па́трыка (па-ірляндзку: Lá Fhéile Pádraig) — культурніцкае і рэлігійнае сьвята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар сьвятога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірляндыі.

Хуткія факты Значэньне, Дата ...
Thumb
Дзень сьвятога Патрыка, Буэнас-Айрэс (Аргентына)
Thumb
Лепрыконы на Трафальгарскай плошчы (2008)

Дзень сьвятога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагодзьдзя. Яго сьвяткуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысьціянства ў Ірляндыю[1], а таксама культура ірляндцаў у цэлым[2].

Афіцыйным сымбалем сьвята ёсьць трылісьнік — лісьце канюшыны. Звычайна ў дзень сьвятога Патрыка праводзяцца парады, фэсты, кейлі, іхнія ўдзельнікі апранаюць зялёную вопратку альбо носяць трылісьнікі[2] й ірляндзкія сьцягі.

У Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, Ньюфаўндлэндзе і Лябрадоры, а таксама ў Мансэраце гэты дзень зьяўляецца афіцыйным сьвятам.

Remove ads

Сьвяткаваньне дня сьв. Патрыка ў Ірляндыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads