Дзыран Алексанян

франка-амэрыканскі віялянчэліст і музычны пэдагог армянскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзыран Алексанян
Remove ads

Дзыран Алексанян (па-француску: Diran Alexanian; 1881—1954) — франка—амэрыканскі віялянчэліст і музычны пэдагог армянскага паходжаньня.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Навучаўся ў Ляйпцыгу ў Фрыдрыха Груцмахера, юнаком граў у камэрным ансамблі разам зь Ёзэфам Ёахімам, у 17 гадоў выконваў сольную партыю ў «Дон Кіхоце» Рыхарда Штраўса пад кіраваньнем аўтара. 20-гадовым перасяліўся ў Парыж, дзе пазнаёміўся з Паблё Казальсам, на доўгія дзесяцігодзьдзі стаўшы яго найбліжэйшым паплечнікам.

Казальс і Алексанян незалежна адзін ад аднаго прыйшлі, як высьветлілася, да вельмі своеасаблівых аплікатураў і, у сувязі з гэтым, да нечаканых фразіровак. Свае погляды на выканальніцкую тэхніку і музычную эстэтыку яны вырашылі адстойваць разам. У 1921—1937 гадах Алексанян асыстуе Казальсу ў яго парыскай выкладчыцкай дзейнасьці, паклаўшы ў аснову працы свой падручнік «Тэорыя і практыка гульні на віялянчэлі» (па-француску: Traité Théorique et Pratique du Violoncelle; 1922); сярод яго вучняў былі П’ер Фурнье, Эмануэль Фэерман, Льерка Шпілер, Гэрбэрт дэ Кастра. У 1929 годзе выйшла выданьне сюіт Баха пад рэдакцыяй Алексаняна. Разам з тым Алексанян працягвае канцэртаваць — у прыватнасьці, яркай старонкай парыскага музычнага жыцьця стала ў 1936 годзе сумеснае выступленьне Алексаняна і Джорджэ Энэску ў канцэрце Брамса для скрыпкі і віялянчэлі з аркестрам; адначасова Алексанян выканаў перад парыжанамі другую віялянчэльную санату Энэску.

З 1937 году Алексанян жыў у ЗША і выкладаў у кансэрваторыі Пібадзі і Мангэтанскай школе музыкі; сярод яго вучняў быў, у прыватнасьці, Дэйвід Соер.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads