Дзьвінская дзяржаўная беларуская гімназія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьві́нская дзяржа́ўная белару́ская гімна́зія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі. Існавала ў 1922—38 у Даўгаўпілсе (да 1920 Дзьвінск) на вуліцы Варшавас (Варшаўскай).

Хуткія факты Заснаваная, Зачыненая ...

Адчыненая 3.12.1922 дзякуючы намаганьням чальцоў беларускага культурна-асьветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі Іван Краскоўскі (1922—25), Сяргей Сахараў (1925—32), выкладчыкі Ўладзімер Пігулеўскі, Паўліна Мядзёлка (Грыб), Андрэй Якубецкі, Язэп Гайлевіч і інш. Сярод прадметаў беларуская, латыская, расейская, лацінская і нямецкая мовы, гісторыя, матэматыка, закон Божы і інш.

У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатаграфічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестар, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні зьбіралі фальклёр, выступалі зь лекцыямі і канцэртамі, ставілі спэктаклі па п’есах Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, К. Каганца, В. Дунін-Марцінкевіча, В. Сахаравай. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годзьдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня сьмерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 зь лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў Вацлаў Ластоўскі. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй Я. Райніс, Баляслаў Брэжга, Канстанцін Езавітаў.

У гімназіі вучыліся дзеячы беларускай, латыскай, расейскай, польскай, чэскай і славацкай культур: пісьменьнікі Аўген Бартуль, Пятро Сакол (П. Масальскі), В. Казлоўская, М. Талерка, Эдвард Вайвадзіш, Віктар Вальтар, перакладчык Я. Доўгі, мастакі Пётра Мірановіч, М. Калінін, опэрная сьпявачка Надзея Мікалаева-Комісар, рэжысэр Язэп Камаржынскі, археолаг Людміла Краскоўская і інш.

3 верасьня 1932 пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі (закрыты 1-ы кляс, звольнены Сахараў).

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads