Сяргей Панізьнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Сьцяпа́навіч Пані́зьнік (нар. 10 траўня 1942; в. Бабышкі, Даўгінаўскі сельсавет, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі паэт, журналіст, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бабышкі ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці БССР. Скончыў Магілёўскую мэдыцынскую вучэльні (1962).
У 1964 годзе быў карэспандэнтам салдацкай газэты 120-й гвардзейскай дывізіі ва Ўруччы (Менскі раён) і стаў курсантам факультэту журналістыкі Львоўскай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні. Вывучаў архівы Беларускага аддзелу ў Львоўскім нацыянальным музэі, у тым ліку падпольныя выданьні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Пра знойдзеныя дакумэнты пісаў у часопісы «Маладосьць» і «Полымя», а таксама ў беларускія газэты. У Львове пачаў пісаць вершы, на што яго натхнілі паэт Уладзімер Лучук, які быў супрацоўнікам часопіса «Жовтень», яго жонка Аксана Сенатовіч, якая прыхільна ставілася да беларускай літаратуры. У 1965 годзе пазнаёміўся са студэнткай Львоўскага ўнівэрсытэту Валянцінай Коўтун, зь якой утварыў Беларускае зямляцтва імя Цёткі. 26 студзеня 1967 году зладзіў у Клюбе пісьменьнікаў вечар перакладу сучаснай беларускай літаратуры. Пры гасьцяваньні ў Анісьсі Сьвянціцкай сфатаграфаваў каля 100 прыдбаных яе спачылым мужам Іларыёнам у Беларусі старадрукаў з 20 даўніх друкарняў. Сярод іх былі Біблія Скарыны і Статут Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1967 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні.
З 1967 году — ваенны журналіст. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[Крыніца?] (1967). Знаходзячыся на службе ў Савецкім Войску ў верасьні 1969 году быў накіраваны ў Чэхаславаччыну. У 1971 годзе ажаніўся зь беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц. У кастрычніку 1976 году быў выключаны з КПСС, у гэтым жа годзе шлюб зь Яўгеніяй Янішчыц быў скасаваны.
З 1977 году працаваў у газэце «Вячэрні Мінск», з 1980 гаду — рэдактар на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—1996 гадах — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992—1994 гадах — у Нацыянальным навукова-асьветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996—1999 гадах — навуковы сакратар Літаратурнага музэю Я. Купалы.
Remove ads
Бібліяграфія
- «Кастры Купальля» (1967)
- «Палявая пошта» (1972)
- «Крона надзеі» (1975)
- «Чало і век» (1979)
- «Слова на дабрыдзень» (1982)
- «Мацярык» (1984)
- «Стырно» (1989)
- «А пісар земскі…» (1994)
- «Сустрэча роднасных сусьветаў» (1997)
Кнігі для дзяцей
- «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981)
- «Жыцень» (1986)
- «Мы — грамацеі» (1989)
- «Золкая зёлка» (1999)
Пераклады
- Сустрэча роднасных сусьветаў (1997)
Публіцыстыка
- «Пасьля вогненных вёсак…» (1980)
- «Браніслава» (1985)
- «Асьвейская трагедыя» (1990)
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох Зорак (1998), беларускім мэдалём Францішка Скарыны і Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads