Дзьмітры Барадзін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Барадзі́н (нар. 19 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец клюбу «Гомлю», у 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу дублюючага складу. У пачатку 2016 году, пасьля вылету каманды ў Першую лігу, падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам, у сэзоне 2016 году правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2017 годзе выступаў у асноўным за дубль «Гомлю», зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 1 ліпеня 2017 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:3), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ворша»[3]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы»[4]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году склаў дамову зь менскім «Дынама»[5], аднак на полі зьяўляўся зрэдку. У верасьні 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[7].
У студзені 2021 году падоўжыў кантракт зь менскім «Дынама» і быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Чайка» з расейскай ФНЛ[8], дзе звычайна заставаўся на лаве запасных або выходзіў на зьмену. У чэрвені 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[9], а ў ліпені быў арандаваны «Гомлем»[10], дзе часьцей стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў гомельскі клюб[11].
У першай палове 2022 году выступаў за «Дынама», але на полі зьяўляўся зрэдку. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб[12] і неўзабаве далучыўся да казаскага «Ардабасы»[13]. З пачатку 2023 году трэнаваўся з казаскім «Кайсарам» і ў выніку пачаў у складзе клюбу сэзон 2023 году[14][15][16]. У студзені 2025 году стала вядома, што футбаліст вернецца ў «Гомель»[17], але прабыў у табары гамельчукоў толькі паўгады[18]. Улетку далучыўся да «Тарпэда»-БелАЗ[19].
Remove ads
Дасягненьні
«Кайсар»:
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads