Дзьмітры Ліхтаровіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Ліхтаровіч (нар. 1 сакавіка 1978 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Майстар спорту міжнароднай клясы. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў. Ёсьць дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі, што зьяўляецца рэкорднай колькасьцю чэмпіёнскіх тытулаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец магілёўскага футболу, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесьперапынна гуляў з таго часу. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 году забіў першы гол беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі Эўропы, улучыўшы мяч у браму ангельскага «Эвэртану».

Пачынаючы з 2011 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілінаў. Тым ня менш, працягваў быць капітанам каманды. У студзені 2013 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[3], а ў студзені 2015 году стала вядома, што Дзьмітры застанецца ў камандзе і ў сэзоне 2015 году[4], пасьля якога завяршыў кар’еру[5]. У студзені 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дублёраў БАТЭ[6].

Міжнародная

У 2007 годзе правёў сваю адзіную гульню ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірану.

Remove ads

Трэнэрская праца

Неўзабаве пасьля завяршэньня кар’еры быў прызначаны асыстэнтам галоўнага трэнэра дублюючага складу БАТЭ Ігара Чумачэнкі[7], працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчанаў[8]. З студзеня 2021 году вярнуўся ў трэнэрскі штаб дубля. У студзені 2023 году зноў быў прызначаны памочнікам Альшэўскага ў асноўнай камандзе[9]. Застаўся ў трэнэрскім штабе асноўнай каманды і па прызначэньні ў студзені 2024 году новым галоўным трэнэрам Ігара Крывушэнкі[10].

Remove ads

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads