Дзьмітры Маркаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмі́тры Ма́ркаў (па-ангельску: Dmitri Markov; нарадзіўся 14 сакавіка 1975) — легкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, які нарадзіўся ў Віцебску (Беларусь), чэмпіён Эўропы і сьвету.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Нарадзіўся ...

Дзьмітры выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Эвэнтуальна ён пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасьля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скакнуўшы на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія калі-кольвек змаглі пераадолець 6-мэтровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 году заняў пятае месца.

Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнэр: Андрэй Цівончык — беларускі легкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.

Remove ads

Дасягненьні

Больш інфармацыі Год, Турніры ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads