Дзьмітры Рэкіш

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітры Рэкіш
Remove ads

Дзьмітры Рэкіш (нарадзіўся 14 верасьня 1988 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клюбу «Гурыя».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец СДЮШАР №5 гораду Бабруйск. У 2004 годзе ўвайшоў у склад менскага «Дынама». 3 2010 году стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 году, пакінуўшы менскае «Дынама»[3], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары»[4], але з-за зьмены трэнэра ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама гульцом цікавілася «Кубань», але 21 лютага Зьміцер падпісаў арэнднае пагадненьне з варшаўскай «Палёніяй» да чэрвеня 2011 году з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасьні спрабаваў працаўладкавацца ў чэскім клюбе «Славацка»[5]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненьне зь менскім «Дынама» й стаў вольным агентам[6].

У лістападзе нямецкі клюб Другой Бундэсьлігі «Фартуна» (Дусэльдорф) запрашаў Рэкіша на прагляд[7]. Таксама ў зімовае міжсэзоньне пабываў у разьмяшчэньні «Бунэдкору», агдамскага «Карабаху» й «Гомелю».

15 сакавіка 2012 падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[8], але ў кастрычніку таго ж году кантракт быў скасаваны паводле пагадненьня бакоў[9]. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[10], а ў канцы ліпеня 2013 году кантракт быў скасаваны па ўзаемнай дамоўленасьці[11]. З кастрычніку 2013 году гулец чэскага клюбу «Тршынец»[12]. У лютым 2014 году ізноў падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[13], які быў скасаваны ў кастрычніку 2014 году[14]. З сакавіка 2015 году выступае за летувіскі клюб «Сьпірыс» з Коўна[15]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Трокі»[16]. У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[17]. У лютым 2018 году перайшоў у расейскі клюб «Факел»[18]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з інданэзійскім клюбам ПС ТІРА[19]. У сакавіку 2019 году перайшоў у клюб «Іслач»[20]. У складзе «Іслачы» пачаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[21].

У пачатку 2020 году некаторы час трэнаваўся з чысьцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[22]. Спачатку выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным зь лідэраў, хоць і ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[23]. У лютым 2021 году быў прадстаўлены ў якасьці гульца кутаіскага «Тарпэда»[24]. Гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У лютым 2022 году перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёну[25], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[26], які пакінуў у студзені 2023 году[27]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе «Гурыі»[28].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 году ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году супраць зборнай Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і адзначыўся дублем на 75-й і 90--й хвіліны[29], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выходзіў на замену ў чатырох матчах.

Remove ads

Дасягненьні

Дынама

Беларусь (да 21)

  • Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads