Славацка Угерске-Градышцэ
чэскі футбольны клюб з Угерске-Градышцэ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Славацка» (па-чэску: Slovácko) — чэскі футбольны клюб з гораду Угерске-Градышцэ. Заснаваны ў 1927 годзе. Уладальнік Кубка Чэхіі, які каманда здабыла ў 2022 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Клюб паўстаў у 1927 годзе пад назвай «Старэ Места» і доўгі час гуляў выключна ў найніжэйшых узроўнях чэмпіянатаў Чэхаславаччыны, а потым Чэхіі.
У сэзоне 1996—1997 гадоў «Старэ Места» атрымала перамогу ў Мараўска-сылескай футбольнай лізе, дзякуючы чаму прасунулася ў Другую лігу[2]. Правёўшы там некалькі сэзонаў у 2000 годзе клюб атрымаў права на ўдзел у Першай лізе[3]. Гэтак XXI стагодзьдзе адзначылася для клюбу месцам у найвышэйшым дывізіёне, упершыню ў каманднай гісторыі[4]. У тым жа 2000 годзе клюб аб’яднаўся з «Славацка-Славіяй», у выніку чаго паўстаў клюб «Сынат»[4]. У хуткім часе клюб здабыў права ўдзелу ў эўракубках, гэтак у 2001 годзе чэскія футблісты прасунуліся ў трэці раўнд Кубка Інтэртота, выбіўшы румынскую «Ўнівэрсытацю», але атрымалі паразу ад францускага «Рэну». Улетку 2004 году клюб зьмяніў назоў на «Славацка»[5]. У розыгрышу Кубка Чэхіі 2004—2005 гадоў «Славацка» прасунулася да фіналу, але там было пераможанае востраўскім «Банікам» зь лікам 2:1.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads