Дзяньніца

беларуская газэта ў Петраградзе (1916―1919) From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяньніца
Remove ads

«Дзяньніца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Хуткія факты Тып, Фармат ...
Remove ads

Мінуўшчына

Дзянніца ўпершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916.[1][2].

Выхад аднавіўся[3] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны орган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З № 40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў: 1918 год №№ 1—44; 1919 год №№ 1—5.[4]

Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Remove ads

Зьмест

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Ўсебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[5], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads