Канстанцыя Буйло
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцыя Антонаўна Буйло (у шлюбе — Калечыц; 14 студзеня 1893, Вільня, Віленская губэрня — 4 чэрвеня 1986, Масква) — беларуская паэтка.

Remove ads
Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і аб’езьніка, які працаваў у графа Тышкевіча. Акрамя яе, у сям’і была таксама малодшая сястра Іна[2]. Была ахрышчаная 17 студзеня 1893 у Віленскім касьцёле Сьвятога Якава[3]. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914). Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава, дзе вучылі сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завосьсе, Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём філяматаў і філярэтаў[4]. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916), але ў сувязі зь яе закрыцьцём перайшла на працу ў Земскі саюз.
7 чэрвеня 1916 выйшла замуж за Віталя Калечыца, сына надворнага дарадцы, які паходзіў з засьцянковай шляхты Менскага павету (у 1933 арыштаваны). Пасьля кастрычніцкага перавароту працавала статысткай у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бугальтаркай саўгаса «Данілкава». З 1923 г. пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай сьмерці на Ціхвінскім завулку, № 11. Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальніцай адзьдзелу збыту палітэхлабарсаюзу (1934—1940), у 1940—1951 г. — начальніцай апэратыўнага адзьдзелу, затым в. а. намесьніцы дырэктара цэнтральнай канторы вэтэрынарнага забесьпячэньня трэста Саюзветзабпрам.
Пасьля 1917 году яе сувязь зь Беларусьсю абмяжоўвалася перапіскай і сустрэчамі зь Янкай Купалам і яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч, калі яны прыяжджалі ў Маскву. Канстанцыя прысьвяціла Янке Купалу зь тузін вершаў, а таксама напісала успаміны «Вялікая дружба»[5][6][7]. Са жніўня 1941 да жніўня 1944 году ў Маскве знаходзілася шмат беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў, журналістаў і Канстанцыя падтрымлівала зь імі цесную сувязь. У першыя пасьляваенныя гады часта прыяжджала ў Менск на зьезды й пленумы пісьменьнікаў, розныя літаратурныя ўрачыстасьці.
У 1944 годзе была прынята ў Саюз пісьменьнікаў БССР.
Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986. У 1989 урну зь яе прахам перавезьлі ў Вішнеў на Валожыншчыне[8].
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачала ў 1909, зьмясьціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павету («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых зьвестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)[9]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — «Курганная кветка».
Аўтарка зборнікаў вершаў «Сьвітаньне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэткі пакладзеныя на музыку. Да паэзіі Канстанцыі тады найбольш ляжала сэрца Міколы Равенскага — ён паклаў на музыку «Каб я мела…», «Я шукала», а ў 1922 годзе стварыў сваю першую большую музычную рэч — сюіту — на словы ейнае паэмы «Курган», якая выконвалася некалькі разоў у 22 —23 гадах у Менску. Верш «Люблю», пакладзены на музыку Міколам Равенскім, стаў папулярнай народнай песьняй[10][11]. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР выконвала песьню «Люблю мой край». Кампазітар і пэдагог Дзьмітры Лукас паклаў на музыку верш «Ходзіць месяц»[12].
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасьля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі»[13].
Аўтарка п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягоньняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1968). У гонар Канстанцыі Буйло ўсталявана мэмарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя[14].
Remove ads
Кнігапіс
|
Крытыка, рэцэнзіі
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads