Дзяньніца (1916)
беларуская газэта ў Петраградзе (1916―1917) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяньні́ца — штотыднёва грамадзка-палітычная газэта лібэральна-асьветніцкага кірунку, якую заснаваў Зьміцер Жылуновіч у лістападзе 1916 году ў Петраградзе.
Выдавалася на беларускай мове ў Петраградзе (14 лістапада [ст. ст. 1 лістапада] 1916 — 13 студзеня [ст. ст. 31 сьнежня] 1917). Рэдактар-выдавец Зьміцер Жылуновіч. Многія матэрыялы скасаваны, газэта выходзіла зь белымі плямамі. Выйшла 7 нумароў. Выданьне спынена з-за фінансавых і цэнзурных цяжкасьцей.[1][2]
Remove ads
Зьмест
Інфармавала пра дзейнасьць Беларускіх таварыстваў у Петраградзе й Казані па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускую вечарынку ў Петраградзе 12 лістапада 1916 (пастаўлены спектаклі «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага й «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага). Асьвятляла гістарычнае мінулае, культурныя здабыткі Беларусі, эканамічнае й палітычнае становішча ў 1-ю сусьветную вайну. Выступала за права народаў нацыянальных меншасьцей Расеі на свабоду і самастойнасьць, за разьвіцьцё нацыянальнай культуры, асьветы, друку. Адстойвала правы беларускага народа на нацыянальнае адраджэньне, навучаньне на роднай мове, выступала за ўнармаваньне беларускага правапісу (нарыс Эдуарда Будзькі«Думкі да граматыкі»).
Друкавалісь мастацкія й публіцыстычныя творы Цішкі Гартнага (пад псэўданімам Зьмітро Капылянін артыкулы «Аб беларускім універсітэце» у №№ 1, 2 і пад крыптанімам Д. Ж-ч ў № 5 «Яшчэ раз аб беларускім універсітэце», 1-я частка рамана «Бацькава воля», вершы. Максім Багдановіч зьмясціў пад псеўданімам М. Осьмак у № 4 ад 27 лістапада 1916 артыкул «Агляд працы за першы год Менскага аддзела Беларускага таварыства для помачы пацярпеўшым ад вайны» — апошняе прыжыцьцёвае выступленне паэта ў беларускім друку.
Зьмяшчалісь творы Канстанцыі Буйло, Язэпа Дылы, Альбэрта Паўловіча, Хведара Чарнышэвіча (пад псеўданімам Тодар Ч-віч), Фабіяна Шантыра (пад крыптонімам Ф. Ш-р) й інш. Паведаміла пра сьмерць Цёткі й падкрэсліла, што гэта «вялікая страта для беларусаў» (№ 6).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads