Дзяніс Манастырскі
украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Манастырскі (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Монастирський, 12 чэрвеня 1980, Хмяльніцкі, УССР — 18 студзеня 2023, Бравары, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны (2021—2023)[1][2], народны дэпутат[3] (2019—2021) ад партыі Слуга народу, старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях праваабарончай дзейнасьці[4] (2019—2021), сябра РНБА Украіны (з 16 ліпеня 2021)[5], кіраўнік «Динамо» Ўкраіны[6]. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Бравары, пад Кіевам 18 студзеня 2023 году[7][8].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 2000 годзе працаваў на пасадзе юрыскансультанта ПАА "Хмяльніцкі завод кавальска-прэсавага абсталяваньня «Пригма-прэс» (г. Хмяльніцкі). З 2003 па 2006 год працаваў памочнікам-кансультантам народнага дэпутату Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. З 2005 па 2016 год выкладаў у Хмяльніцкім унівэрсытэце кіраваньня і права, узначальваў аддзел па пытаньнях заканатворчасьці і навуковых экспэртыз.
Рэвалюцыя годнасьці вызначыла неабходнасьць зьмены віду дзейнасьці з тэарэтычнага на практычны — зьвязаны з рэфармаваньнем праваахоўнай сыстэмы дзяржавы. З 2015 году ўдзельнічаў у абраньні кіруючага складу мясцовых пракуратураў (падчас рэструктурызацыі органаў пракуратуры 2015—2016 гг.).
З 2016 году ўдзельнічаў у фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. Быў сакратаром пастаянна актыўнай конкурснай камісіі па фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. З 2016 па 2019 год супрацоўнічаў як экспэрт па пытаньнях рэфармаваньня праваахоўнай і судовай сыстэм з аналітычным цэнтрам «Украінскі інстытут будучыні».
З 2019 па 2021 год — народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях праваахоўнай дзейнасьці.
16 ліпеня 2021 году Вярхоўная Рада Украіны прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads