Дзярэчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзярэ́чынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Дзярэчын.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году — Ваўкавыскага раёну, з 6 студзеня 1965 году — Мастоўскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году — адноўленага Зэльвенскага раёну. 19 сьнежня 1974 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Марачынскага сельсавету.
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1663 чалавекі[1], зь іх 87,3% — беларусы, 7,3% — палякі, 4,3% — расейцы[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads