Дняпроўская гідраэлектрастанцыя
гідраэлектрастанцыя на Дняпры (Украіна) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дняпро́ўская ГЭС, ДнепраГЭ́С — пятая ступень найніжэйшай часткі каскаду гідраэлектрастанцый на рацэ Дняпро. Разьмяшчаецца ў Дняпроўскім раёне места Запарожжа. Утварае найстарэйшае на Дняпры Дняпроўскае вадасховішча. У 1930-я рокі вядомая пад назваю Дняпрэльстан (скарачэньне ад «Дняпроўская электрастанцыя»).
Remove ads
Будаўніцтва
Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС пачалося 15 сакавіка 1927 року ў рамках праграмы індустрыялізацыі. У выніку пад’ёму вады пасьля будаўніцтва грэблі былі затопленыя больш за 50 населеных пунктаў[1].
Першы гідраагрэгат уведзены ў эксплюатацыю 10 красавіка 1932 року, а да 1939 року былі запушчаныя ўсе 9 гідраагрэгатаў станцыі агульнай магутнасьцю 560 тыс. кВт. 8 турбінаў былі пастаўленыя амэрыканскай кампаніяй «Ньюпарт Ньюс» (па-ангельску: Newport News Shipbuilding and Drydock Company (NNS), яшчэ адна турбіна была савецкай копіяй амэрыканскай. 5 генэратараў паставіла амэрыканская кампанія «General Electric», яшчэ 4 аналягічныя вырабленыя на Ленінградзкім заводзе «Электросила».
Тэхнічны нагляд за вядзеньнем будаўніцтва зьдзяйсьняў палкоўнік Г’ю Лінкальн Купэр інжынэрнага корпусу Злучаных Штатаў. Ён быў галоўным інжынэрам-кансультантам праекту на запрашэньне савецкага ўраду.
- Будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС, 1930
- Трамвай прастуе праз шлюзы грэблі (1930-я)
- Від на Дняпроўскую ГЭС
17 верасьня 1932 року за асабліва выдатную работу на ДнепраГЭСе былі ўзнагороджаныя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу амэрыканскія інжынэры-кансультанты — Франк Фэйфэр, Вільгельм Мэфі, Фрыдрых Вінтэр, Георг Біндэр ды інжынэры «General Electric» Чарльз Джон Томсан, Г’ю Лінкальн Купэр.
Remove ads
Мінуўшчына
17 ліпеня 1932 року выйшаў на маршрут першы трамвай праз грэблю ДнепраГЭС. 30 верасьня 1934 року адкрыта лінія грэбляю ДнепраГЭС на правы бераг, маршрут № 4.
17 ліпеня 1933 року быў зьдзейсьнены першы рэйс з Кіева да Хэрсону праз ДнепраГЭС: першым пасьля ліквідацыі парогаў дыстанцыю прайшоў цеплаход «В. Я. Чубар»[2].
18 жніўня 1941 року пасьля атрыманьня інфармацыі пра прарыў нямецкіх войскаў у раёне Запарожжа супрацоўнікі НКУС падарвалі грэблю ДнепраГЭСу[3][4]. У выніку выбуху 20 тонаў толу (паводле іншых зьвестак — аманалу) у грэблі ўтварылася прабоіна даўжынёй 175,5 мэтраў і вышынёй 21,2 м, празь якую ўніз рынулася амаль шасьцімэтровая хваля[5], якая зруйнавала будынкі ў берагавой зоне. Найбольш ад разводзьдзя пацярпелі жыхары нізіннага раёну места. Загадзя пра выбух ані мясцовае насельніцтва, ані вайсковае кіраўніцтва папярэджаныя не былі[6], і савецкая контравыведка нават сьпярша арыштавала выканаўцаў выбуху як варожых дывэрсантаў, але пасьля ўмяшаньня кіраўніцтва выпусьціла[3]. Колькасьць ахвяраў у выніку выбуху не пацьвярджаецца дакумэнтальна; называюцца лічбы ад 20 тысячаў[7] да 80—120 тысячаў[8] вайскоўцаў і цывільных.
Пасьля захопу Запарожжа нямецкія будаўнічыя часткі аднавілі зруйнаваную частку грэблі, а замест выведзенага з ладу абсталяваньня прыбыло нямецкае. Улетку 1942 року станцыя аднавіла дзейнасьць.
- ДнепраГЭС улетку 1942 року — пасьля аднаўленьня немцамі грэблі
Перад адступленьнем немцы ў сваю чаргу падарвалі грэблю ДнэпраГЭС, але толькі часткова[9].
У 1944 року савецкая ўлада занялася аднаўленьнем электрастанцыі. Першы агрэгат уведзены ў эксплюатацыю ў сакавіку 1947 року, шосты — 31 жніўня 1949[10]; у 1950 року ўведзены ў дзеяньне апошні, дзявяты гідраагрэгат.
- Зруйнаваная машынная заля ДнепраГЭС, 1943 рок. Фота Макса Альпэрта
- Сьляды абстрэлу восені 1943 року ДнепраГЭСу
22 красавіка 1972 року пачалося будаўніцтва другой чаргі Дняпроўскай ГЭС. У 1974 року ўведзены ў эксплюатацыю першы гідраагрэгат, а ў 1981 року станцыя выйшла на поўную магутнасьць.
У 1996 року пачалася рэканструкцыя ў сувязі з старэньнем абсталяваньня. Яна дазволіла павялічыць магутнасьць Дняпроўскай ГЭС-1 на 42 МВт і пабольшыць ККД агрэгатаў на 3 %. У 2007 року пачаўся другі этап рэканструкцыі, дзякуючы якому магутнасьць станцыі павялічылася на 85,2 МВт — такім чынам сумарная магутнасьць ДнепраГЭС склала 1610,6 МВт.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads