Добаш
вугорскі торт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Добаш (па-вугорску: dobostorta) — вугорскі бісквітны торт з шакалядным масьляным крэмам і карамэльлю[1]. Слаісты выпек носіць імя свайго вынаходніка, вугорскага шэф-кухара Ёжэфа Добаша, уладальніка кандытэрыі ў Будапэшце[2]. Добаш у канцы 1800-х гадох вырашыў стварыць торт, які б захоўваўся даўжэй за іншыя выпекі ў тую эпоху, калі тэхнікі захоўваньня прадуктаў былі абмежаваныя. Круглыя бакі дэсэрту пакрытыя меленымі арэхамі, каштанамі, грэцкімі арэхамі або мігдаламі, а зацьвярдзелая карамэлевая верхняя частка дапамагае прадухіліць высыханьне, што спрыяе павелічэньню тэрміну ягонага захоўваньняня[1][3].
Упершыню быў прадстаўлены на Нацыянальнай галоўнай выставе Будапэшту ў 1885 годзе. Аднымі зь першых людзей, якія пачаставаліся выпекам былі аўстра-вугорскі імпэратар Франц Ёзэф I і імпэратарка Лізавета. Торт неўзабаве стаў папулярным па ўсёй Эўропе, празь ягоную трываласьць пры дастаўцы, гэтак і за непаўторны выгляд.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads