Добраахвотнікі Божага зьвязу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́браахво́тнікі Бо́жага зьвя́зу — поўнамэтражны дакумэнтальны фільм Леаніда Кантэра ды Івана Ясныя пра ахоўцаў Данецкага аэрапорта. Фільм — гісторыя стварэньня новае ўкраінскае арміі.[1][2][3]
У фільме здымаліся ваяры ДУК (Дзьмітры Яраш, «Гатыла», «Багема» ды іншыя) ды выкарыстаныя песьні гурту Кому Вниз ды Аляксея Быка.
Remove ads
Пра фільм
Ідэя фільму паўстала пасьля выхаду ў сьвет у жніўні мінулага року першага фільма «Вайна за свой рахунак». Здымкі фільму працягваліся некалькі месяцаў, больш за два тыдні — у Данецкім аэрапорце.
Леанід Кантэр пра выбар герояў фільму:
![]() |
|
![]() |
Леанід Кантэр прывёз у батальён для паказу першы фільм, там яго паглядзеў Дзьмітры Яраш, пасьля чаго рэжысэр прапанаваў камандзіру зьняць фільм аб батальёне.
Праца над фільмам пачалася са здымкаў Добраахвотнага корпусу, але калі рэжысэр трапіў у аэрапорт, ён зразумеў, што там усе добраахвотнікі. Леанід Кантэр здымаў у аэрапорце, а Іван Ясны ў Пясках. Кожны з рэжысэраў здымаў па-рознаму: Кантэр здымаў у стылі «стрым-экстрым», а Ясны рабіў неапэратыўную прафэсійную здымку якаснаю апаратураю. Найбольш важным падчас працы для Леаніда Кантэра было «ня выключыць камэру ў крытычныя моманты, а працягваць здымаць». Яму далі аўтамат, а Іванаву Ясьнію — найвялікшую бронекамізэльку, аж па калены, празь якую ён нават упаў на сьпіну і ня мог падняцца.
Фільм пачынаецца пахаваем тэрнопаляніна Андрэя Юркевіча. Фільм шчодра насычаны гумарам
У фільме здымаліся воіны ДУК (Дзьмітры Яраш, «Гатыла» (Валеры Чабатар), «Багема» (Андрэй Шараскін — тэатральны рэжысэр), «Чуб», «Фазан» (Андрэй Нагорны) і г.д.). Сярод герояў фільму сёмых ужо няма ў жывых.
Музыка у фільме: гурт «Кому Вниз» ды Аляксей Бык.
Канцовая фраза фільму ўжо стала папулярнаю цытатаю:
![]() |
|
![]() |
Фінансаваньне фільму ажыцьцяўлялася за рахунак сродкаў, сабраных з паказу папярэдняга фільму «Вайна за свой рахунак» ды іншых ахвяраваньняў дабрачынцаў.
Remove ads
Сюжэт
Народ, што паўстаў, скідае крымінальны ўрад і выганяе васалаў Расейскае імпэрыі, але калянізатар кідае супраць Украіны войскі і захоплівае частку тэрыторыі. Прэзыдэнт Украіны падпісвае дамову аб замірэньні й лінію разьмежаваньня бакоў. Па гэтай дамовы, міжнародны аэрапорт Данецку апынуўся па-за лініяю. Але патрыёты-добраахвотнікі ня згодныя аддаваць яго ворагу. 242 дня працягвалася гераічная абарона, але напрыканцы пад прыцэльным абстрэлам танкаў будынак аэрапорта абрынуўся.
Remove ads
Паказы ды фэстывалі
Прэм’ера фільму адбылася 31 студзеня 2015 року ў Кіеўскім кінатэатры «Кінапанарама»[4]. На прэм’еру прыехалі амаль усе героі фільма, пакінуўшы баявыя пазіцыі толькі на адны суткі.
Паказы фільму прайшлі ў большасьці абласных цэнтраў Украіны зь вялікімі аншляґамі. Таксама фільм прэзэнтавалі ў Італіі, Новай Зэляндыі, Аўстраліі й Польшчы.
У чэрвені 2015 року фільм атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў на 13 Міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно ў Ґданьску.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads