Дольск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дольск (укр. Дольськ) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Прыпяці. Цэнтар сельскай рады Камень-Кашырскага раёну Валынскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 791 чалавек. Знаходзіцца за 17 ад Любяшова, каля граніцы зь Беларусяй, на аўтамабільнай дарозе Р14.

Хуткія факты

Дольск або Стары Дольск — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пінскія балоты паміж Дольскам і Мокрым, 13.10.1783 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дольск упамінаецца ў XV ст. як мястэчка, цэнтар староства. У гэты час тут знаходзілася рэзыдэнцыя князёў Дольскіх, якія збудавалі ў паселішчы замак.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дольск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. празь мястэчка прайшоў гандлёвы тракт зь Літвы на Валынь і Падольле. Зь пераносам княскай рэзыдэнцыі ў Новы Дольск (Любяшоў), Стары Дольск пачаў занепадаць.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стары Дольск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. З 1843 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Палеалогаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дольск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Дольск. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дольск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дольск у склад УССР.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1881 год — 173 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 791 чал.

Інфраструктура

У Дольску працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Царква Покрыва Багародзіцы

Страчананя спадчына

  • Замак (XV ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads