Домінік Кубалік
чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́мінік Ку́балік (па-чэску: Dominik Kubalík; нар. 21 жніўня 1995 году) — чэскі хакеіст, левы скрайні нападнік швайцарскага клюбу «Амбры-Піёта».
Remove ads
Кар’ера
Кубалік пачаў займацца хакейнем у роднай Пльзені. За родны клюб «Шкода» гулец дэбютаваў у сэзоне 2011—2012 гадоў. У наступным сэзоне далучыўся да клюбу «Садбэры Ўулвз» з Хакейнай лігі Антарыё. Пасьля таго як у новым клюбе займеў статыстыку ў 34 пункты ў 67 матчах, гулец быў абраны клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» на драфце НХЛ у 7 раўндзе пад агульным нумарам 191. Пасьля драфту нападнік застаўся ў клюбе, але ў студзені 2014 году быў абменены ў «Кітчэнэр Рэйнджарз» на земляка Радка Факсу. Тым ня менш, ужо ў красавіку чэх вярнуўся ў родную «Шкоду»[4]. Празь некалькі сэзонаў Кубалік перайшоў у швайцарскі клюб «Амбры-Піёта». Паводле вынікаў апошняга сэзону з клюбам хакеіст зарабіў 57 пунктаў за 50 гульняў у рэгулярным сэзоне, а таксама 6 пунктаў у 5 матчах плэй-оф. Такім чынам чэх стаўся самым каштоўным гульцом Нацыянальнай лігі Швайцарыі.
У студзені 2019 правы на гульца ў НХЛ перайшлі да «Чыкага Блэкгокс»[5]. 29 траўня 2019 году спартовец склаў аднагадовы кантракт на 925 тысяч даляраў[6]. Сваю першую шайбу чэх закінуў 10 кастрычніка таго ж году ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс»[7]. 27 студзеня 2020 году хакеіст учыніў свой першы хет-трык у НХЛ, зрабіўшы ўнёсак у перамогу над «Тампа Бэй Лайтнінг». Пры гэтым усе тры шайбы Кубалік улучыў у трэцім пэрыядзе. У ліпені 2022 году ўжо як вольны агент склаў дзьвюхгадовую дамову з «Дэтройт Рэд Ўінгс» на 5 млн даляраў[8]. Улетку 2023 году хакеіст быў часткай абмену з клюбам «Атава Сэнатарз», але пасьля сэзону 2023—2024 году сышоў з каманды. 4 верасьня 2024 году чэх прыяднаўся да швайцарскага клюбу «Амбры-Піёта». Паводле ўмоваў пагадненьня Кубалік мае мажлівасьць скасаваць кантрат да 15 сьнежня, калі атрымаў працу ў клюбе НХЛ[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads