Дом-музэй I зьезду РСДРП

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом-музэй I зьезду РСДРП
Remove ads

Дом-музэ́й І зье́зду РСДРП — музэй у Менску, філія Нацыянальнага гістарычнага музэю Рэспублікі Беларусь. Экспазыцыя месьціцца ў доме, дзе ў 1898 годзе праходзіў 1-ы зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі.

Хуткія факты Філія, Месцазнаходжаньне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Старая шыльда

Дом-музэй І зьезду РСДРП адкрыты 14 сакавіка 1923 годзе ў дзень 25-годзьдзя зьезду. Музэй зрабіўся важкім элемэнтам прапаганды камуністычных ідэяў марксізму-ленінізму ў СССР. Уся экспазыцыя займала ўсяго адзін пакой — той, у якім і праходзіла пасяджэньне. Складалася яна з мэмарыяльнай часткі й дапаўнялася тэмамі, прысьвечанымі барацьбе У. Леніна па стварэньню бальшавіцкай партыі новага тыпу, успамінамі ўдзельнікаў зьезду. Астатняя частка дому заставалася жылой аж да 1941 году[1].

У часы вайны 24 чэрвеня 1941 году будынак музэю падчас нямецкіх авіяналётаў на Менск быў разбураны. У 1948 годзе па захаваных дакумэнтах дом цалкам адноўлены. Знаходзіўся на былой Захар’еўскай вуліцы. У 1953 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Ленінскага праспэкту й плошчы Перамогі Дом-музэй быў перанесены бліжэй да берагу р. Сьвіслач, дзе ён знаходзіцца й цяпер[1].

Музэй зрабіўся візытнай карткай БССР, абавязковым аб’ектам для наведваньня ўрадавых дэлегацыяў, турыстычных групаў, школьнікаў і студэнтаў. За пасьляваенны час яго бясплатна наведала каля 8 мільёнаў чалавек. Сярод знакамітых наведвальнікаў былі лідэры міжнароднага камуністычнага руху: Фідэль Кастра, Ха Шы Мін, Леанід Брэжнеў і іншыя[1].

Thumb
Гасьціная
Thumb
Спальны пакой

На 1984 год музэй складаўся з 7 пакояў, два зь якіх — мэмарыяльныя. 5 пакояў былі адведзеныя пад тэматычную экспазыцыю[1].

Пасьля развалу СССР і ліквідацыі КПСС ў 1991 годзе музэй быў закрыты. 10 лютага 1992 году будынак перадалі Міністэрству культуры й ён стаў філіяй Нацыянальнага музэю гісторыі й культуры Беларусі. У 1995 годзе ў ім адкрылася новая экспазыцыя, якая прапагандавала І зьезд РСДРП ужо як зьезд ня будучых камуністаў, а сацыял-дэмакратаў заходнеэўрапейскай арыентацыі й сацыялістычную ідэю ў цэлым сьвеце[1].

У 2007 годзе пасьля капітальнага рамонту будынка была зацьверджаная новая тэматычная структура экспазыцыі з наступных блёкаў: «Горад», «Гараджане», «Зьезд», «Музэй». Савецкі пэрыяд вырашылі адлюстроўваць празь зьменныя выставы ў другой палове музэю праз доўгатэрміновы выставачны праект «Сымбалі эпохі»[1].

Remove ads

Крыніцы й заўвагі

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads