Дом віцэ-адміністратара (Горадня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом віцэ-адміністратара — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам пляц Антонія Тызэнгаўза, 2. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом віцэ-адміністратара | |
Дом віцэ-адміністратара | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Дом віцэ-адміністратара на мапе Беларусі ![]() ![]() Дом віцэ-адміністратара |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Будаваньне мураванага дома віцэ-адміністратара ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У XIX ст. будынак рэканструявалі.
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. У 1978 годзе старшыня Дзяржбуду БССР Уладзімер Кароль, імём якога савецкія ўлады назвалі вуліцы ў Менску і Ігумене, публічна выступіў за зьнішчэньне гэтага помніка архітэктуры[2].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Да заходняй тарцовай сьцяны далучаецца 1-павярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элемэнты афармленьня першага паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад выходзіць на пляц і вылучаецца з бакоў роўнымі рызалітамі. Фасады падзяляюцца шырокімі пілястрамі, нішамі, філёнгамі, міжпавярховым карнізным пасам. Больш нізкі верхні паверх мае насычаны архітэктурны дэкор.
Плян цалкам зьмяніўся, пачатковая аздоба інтэр’еру на захавалася[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads