Дрэтунскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрэ́тунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкай акругі Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1925 гадах. Плошча 1265 км², насельніцтва 22 319 чал., 438 населеных пунктаў (1925). Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дрэтунь.
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Полацкай акругі. З 20 жніўня 1924 году падзяляўся на 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васілёўскі, Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырвонаборскі, Шнітаўскі. 3 ліпеня 1925 году перайменаваны ў Краснапольскі раён[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads