Дудзінцы

курортнае места на поўдні Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Дудзінцы
Remove ads

Ду́дзінцы (па-славацку: Dudince, па-вугорску: Gyűgy, па-нямецку: Dudintze), да 1927 — Дзюдзінцы (па-славацку: Ďudinceкурортнае места на поўдні Славаччыны, у раёне Крупіна Баньскабыстрыцкага краю. Насельніцтва — 1503 чалавекі (2005).

Хуткія факты

Дудзінцы вядомыя сваімі гаючымі мінэральнымі водамі і спа-курортамі.

Remove ads

Геаграфія

Места разьмешчанае ля ўзножжа Крупінскай планіны ў даліне ракі Шт’яўніца, прыкладна за 27 км на паўднёвы захад ад Крупіны і за 15 км на поўнач ад Шагаў.

Мінуўшчына

Археалягічныя раскопкі паказалі, што паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў нэаліце.

Першыя пісьмовыя згадкі пра сучаснае паселішча датаваныя 1284 рокам, калі яно мела назва Дзьюд. Першыя згадкі пра гарачыя крыніцы датаваныя 1551 рокам.

Thumb
Рымскія купелі

Дудзінская вуглекіслая вада пачала выкарыстоўвацца для лекавых мэтаў з пачатку XX стагодзьдзя, а ў 1983, калі Дудзінцы атрымалі статус курорту, тут пачалі комплексна лекаваць усялякія немачы два бальнэалягічныя цэнтры. Мінэральная вада ў купелях гідрахляраваная, содна-вапнаватая, яшчэ нейкая там і гіпатанічная. Вада мае пастаянную тэмпэратуру 28°C.

Акрамя гэтых комлексаў, у Дудзінцах захаваліся каля 20 каменныя басэйны рымскай пары.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 2011 року ў месьце пражывалі 1475 жыхароў. 1314 (89,08%) зь іх — славакі, 42 (2,85%) — вугорцы; нязначная колькасьць чэхаў і ўкраінцаў[1].

Паводле веравызнаньня 55,67% жыхароў — рыма-каталікі, 28,93% — лютэране, яшчэ 11,27% не зьвязаныя з рэлігіяй (2001).

Гарады-пабрацімы

Сьцяг ЗША Кэнт (Агаё)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads