Палац спорту (Менск)
спартовая заля ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менскі палац спорту — шматфункцыянальны спартова-канцэртны комплекс у Менску. Знаходзіцца ў цэнтры гораду паміж праспэктам Пераможцаў і ракой Сьвіслач. Палац можа прымаць спаборніцтвы па 22 відах спорту, а таксама канцэрты й іншыя відовішчныя мерапрыемствы. Ёмістасьць у спартовым варыянце складае 3311 гледачоў, у канцэртнай — 4500.
Remove ads
Гісторыя
Праект Рэспубліканскага Палацу спорту быў распрацаваны аўтарскім калектывам інстытуту «Белдзяржпраект» у складзе галоўнага архітэктара С. Д. Філімонава, архітэктара В. Н. Малышава і галоўнага інжынэра праекту В. У. Каржэўскага. Будаўніцтва вялося зь верасьня 1963 да траўня 1966 году. Асаблівасьцю праекту было асымэтрычнае разьмяшчэньне гледачоў на стацыянарных трыбунах і сцэна на процілеглым баку спартовай пляцоўкі. Дадзенае рашэньне ў спалучэньні з выкарыстаньнем зборных трыбунаў у партэры, дазваляла ператвараць арэну ў канцэртную залю. Праект стаў тыповым і быў паўторна рэалізаваны ў Чалябінску, Днепрапятроўску, Валгаградзе й Вільні. У 1984 годзе Палац спорту ўключаны ў Пералік помнікаў гісторыі й культуры БССР.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт Палацу спорту (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads