Сяргей Бябешка
Украінскі і савецкі гандбаліст, трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Васі́льевич Бябе́шка (па-ўкраінску: Сергій Васильович Бебешко; нар. 29 лютага 1968 году, Новая Кахоўка, Хэрсонская вобласьць, Украінская ССР, СССР) — савецкі і ўкраінскі гандбаліст[1]. Заслужаны майстар спорту СССР.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў месьце Новай Кахоўцы, скончыў Кіеўскі інстытут фізкультуры(uk). Выступаў за Ўзброеныя сілы Ўкраіны.
Кар’ера
У 1990—1992 выступаў за зборную СССР і Аб’яднаную каманду на Алімпіядзе-1992; агулам за зборныя правёў 70 гульняў.
Клюбная
Трэнэрская
- «Сьюдад-Рэаль» (Гішпанія, 2000—2001) — другі трэнэр
- «Мэлільля» (Гішпанія, Д2, 2001 — сакавік 2002) — гуляючы трэнэр
- «Фаркуса» (Гішпанія, Д2, 2006/2007)
- «Лябара» (Гішпанія, Д2, 2008—2009 — выхад у Лігу Асабаль)
- «Дынама Менск» (Беларусь, 2009—2013)
- «Матор Запарожжа» (Украіна, 2013—2015)
- «БГК імя Мяшкова» (Беларусь, 2015—2018)[2]
Remove ads
Дасягненьні
- Алімпійскі чэмпіён (1992)
- чатырохразовы чэмпіён Беларусі, двойчы ўладальнік Кубка Беларусі на пасадзе трэнэра «Дынама Менск»
- чэмпіён Украіны на пасадзе трэнэра «Матору Запарожжа»
- фіналіст Кубку гарадоў (1998—1999) у складзе «Сьюдад Рэалю»
- Заслужаны майстар спорту СССР (1992)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads