Дэймас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэймас
Remove ads

Дэ́ймас (па-старажытнагрэцку: Δεῖμος — жах) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафам Холам 11 жніўня 1877 году і названы ім у гонар старажытнагрэцкага бога Дэймаса.

Хуткія факты Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...

Дэймас круціцца на сярэдняй адлегласьці 6,96 радыюса Марса, з пэрыядам звароту ў 30 г 17 мін 55 с. Ён круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Арбіта Дэймаса паступова аддаляецца ад Марса, і ў будучыні ён пераадолее прыцягненьне плянэты.

Памеры Дэймаса складаюць 15×12,2×10,4 км.

Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за паверхню Фобаса. Гэта зьвязана з тым, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефа.

Remove ads

Прадказаньне Джанатана Сўіфта

У трэцяй частцы разьдзела 3 «Падарожжаў Гулівера» (1726), якая апісвае лятучую выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтру плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. У той час не існавала такіх магутных тэлескопаў, здольных адкрыць гэтыя спадарожнікі, таму гэтае блізкае супадзеньне вельмі дзіўнае.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Фобас — другі спадарожнік Марса

Вонкавыя спасылкі

Дэймассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads