Дэлі Блінд
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэлі Блінд (па-нідэрляндзку: Daley Blind; нар. 9 сакавіка 1990 году, Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца абарончага тыпу гішпанскага клюбу «Жырона» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Сын футбаліста Дэні Блінда[2].
Remove ads
Кар’ера
Пачаў займацца футболам у акадэміі амстэрдамскага «Аяксу», клюб за які гуляў бацька Дэлі. Свой першы прафэсійны кантракт з клюбам падпісаў у 17 гадоў. 7 сьнежня 2008 году Дэлі дэбютаваў за клюб у матчы супраць «Валендаму». Празь некалькі дзён пасьля гэтага, падоўжыў кантракт з клюбам да 2013 году.

30 жніўня 2014 году «Манчэстэр Юнайтэд» на сваім сайце абвесьціў пра тое, што яны дасягнулі дамоўленасьці аб пераходзе гульца ў ангельскі клюб[3]. 1 верасьня 2014 году Дэлі афіцыйна стаў футбалістам манчэстэрскага клюбу, які выклаў за гульца 13,8 млн фунтаў[4]. Блінд дэбютаваў у складзе «чырвоных» праз 13 дзён пасьля складаньня кантракту, правёўшы 90 хвілінаў матчу супраць «Кўінз Парк Рэйнджарз» на Олд Трафард[5]. Свой першы гол забіў 20 кастрычніка, калі з далёкай дыстанцыі накіраваў мяч у браму «Ўэст Бромўіч Альбіёну» (2:2). На пачатку сэзону 2016—2017 гадоў Прэм’ер-лігі стаўся асноўным гульцом абароны разам з Крысам Смолінгам, аднак, па вяртаньні ў склад Філа Джонза і Маркаса Роха быў выціснуты з пачатковага адзінацаткі. У наступным навязаў канкурэнцыю леваму абаронцы Люку Шоў.
У ліпені 2018 году Блінд павярнуўся на радзіму, склаўшы чатырохгадовую дамову з «Аяксам», які выдаткаваў на набыцьцё паўабаронцы 16 млн эўра[6]. 16 сьнежня 2018 году футбаліст здабыў свой першы хет-трык у прафэсійнай кар’еры ў пераможным матчы супраць «Дэ Граафсхап», пры гэтым матч ён правёў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы[7]. 27 сьнежня 2022 году па скасаваньні кантракту паміж гульцом і клюбам як вольны агент перайшоў да складу нямецкай «Баварыі»[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2011, 2012, 2013, 2014, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2013, 2019, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013, 2019
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads